Затрыманы актывіст Моладзі БНФ Дзмітрый Сільчанка

Затрыманне адбылося позна ўвечары 27 кастрычніка на месцы працы актывіста, паведамляе радыё «Свабода».
Дзмітрый Сільчанка

Дзмітрый Сільчанка



Як паведаміў старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч, Дзмітрый Сільчанка ўвечары знаходзіўся на сваім працоўным месцы ў адной з прыватных арганізацый Мінска, дзе ў яго было начное дзяжурства.

Каля 22 гадзіны яму патэлефанаваў участковы і сказаў, хлопца «выклікаць на размову». Сільчанка папрасіў, каб яму даслалі афіцыйную позву.

Праз гадзіну, прыкладна каля 23 гадзіны вечара, да Сільчанкі прыехалі на працу супрацоўнікі міліцыі і затрымалі яго.

Як паведаміла Свабодзе сяброўка Сільчанкі, ён па тэлефоне сказаў ёй, што яго адвезлі ў РАУС Мінскага раёну, дзе склалі пратакол па артыкуле 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у акцыі 21 кастрычніка.

Суд над Дзмітрыем Сільчанкам адбудзецца ў панядзелак, 30 кастрычніка.

Паводле «Нашай Нівы»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць