Журналісткі застаюцца пад “прэсам”

Улады сіламі спецслужб працягваюць аказваць ціск на беларускіх незалежных журналістак Святлану Калінкіну, Марыну Коктыш, Ірыну Халіп і Наталлю Радзіну, усімі праўдамі і няпраўдамі імкнучыся ўцягнуць іх у справу вакол паклёпу на Івана Каржа – былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці. Гэтай тэме была прысвечана спецыяльная прэс-канферэнцыя, якая адбылася 29 красавіка ў сядзібе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў.

(На здымку: Злева направа: Марына Коктыш, Ірына Халіп, Наталля Радзіна, Святлана Калінкіна. Фота аўтара)



Улады сіламі спецслужб працягваюць аказваць ціск на беларускіх незалежных журналістак Святлану Калінкіну, Марыну Коктыш, Ірыну Халіп і Наталлю Радзіну, усімі праўдамі і няпраўдамі імкнучыся ўцягнуць іх у справу вакол паклёпу на Івана Каржа – былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці. Гэтай тэме была прысвечана спецыяльная прэс-канферэнцыя, якая адбылася 29 красавіка ў сядзібе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў.

(На здымку: Злева направа: Марына Коктыш, Ірына Халіп, Наталля Радзіна, Святлана Калінкіна. Фота аўтара)


Нагадайма, што следчыя дзеянні ў дачыненні да гэтых журналістак вядуцца ў рамках расследавання крымінальнай справы, заведзенай пракуратурай Гомельскай вобласці 31 снежня 2009 паводле часткі 2 артыкула 188 КК РБ па факце з’яўлення ў інтэрнэце паклёпу на былога начальніка УКДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа.

28 красавіка гэтых чатырох журналістак выклікалі на допыты ў РУУС Першамайскага раёна Мінска. Як распавяла намеснік галоўнага рэдактара “Народнай волі Святлана Калінкіна, ужо прайшла экспертыза адабраных камп’ютэраў, якія належаць ёй і яе сыну.

“У маіх камп’ютэрах сапраўды знайшлі матэрыялы са словам “Корж, але гэта былі адрасы ў Мінску, дзе ёсць вуліцы і завулкі Каржанеўскага, і агульнадаступны тэлефонны даведнік, які таксама ёсць у інтэрнэце на шмат якіх сайтах. Ніякіх іншых матэрыялаў, у якіх былі б словы “Корж, “Дудкін, “Бузік, сваякі арыштаваных міліцыянтаў, і нават са словам “дыктатура у маіх камп’ютэрах знойдзена не было. Таксама не было знойдзена ніякіх доказаў таго, што я з’яўляюся рэдактарам ці адміністратарам сайтаў “Хартыя’97 ці “Беларускі партызан. З аднаго боку, гэта вельмі добрая навіна, хаця нават калі б на ўсе пытанні былі б адказы “так, гэта не было б падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы па артыкуле “Паклёп. Але следства працягваецца, камп’ютэры, флэш-карты і гэтак далей – усё застаецца там, і што яны зараз яшчэ будуць шукаць, на самай справе невядома —  адзначыла Святлана Калінкіна. – Напярэдадні важнай палітычнай кампаніі ідзе наступ на незалежную журналістыку ў цэлым і на інтэрнэт-сайты ў прыватнасці. І толькі  наша агульная салідарнасць можа спыніць гэты наступ.

Камп’ютэры яшчэ аднаго намесніка рэдактара “Народнай волі Марыны Коктыш таксама адпраўлены на дадатковую экспертызу.

“На дадатковую экспертызу адправілі нават дыск з серыялам “Доктар Хаўс, які мне запісаў калега, і следчы, відаць, мяркуе, што паміж серыямі альбо ў тытрах хаваюцца нейкія зашыфраваныя файлы… Але ў мяне яшчэ адна не вельмі добрая навіна. Учора ўвечары мне патэлефанавалі з МУС і запрасілі на размову з прадстаўніком Службы ўласнай бяспекі (СУБ) гэтага ведамства, - паведаміла журналістка. – Сёння я была там. Прадстаўнік Службы ўласнай бяспекі МУС сказаў, што ім перададзены дыск, які быў запісаны падчас ператрусу ў маёй кватэры. Дакладней, фрагмент таго запісу. На гэтым дыску ўтрымліваецца матэрыял, які не мае ніякага дачынення да крымінальнай справы, якая  зараз расследуецца, на гэтым дыску проста адзнятыя некалькі аркушаў паперы, на якіх утрымліваецца інфармацыя, датычная органаў унутраных спраў. Проста статыстыка, дзе і колькі не хапае ўчастковых, якія месцы вакантныя, якая вобласць лідзіруе па якой злачыннасці, то бок, сухая казённая статыстыка. Мне сказалі, што пасля таго, як у СУБ быў перададзены гэты дыск, было арганізавана пасяджэнне нейкай экспертнай камісіі, якая дала заключэнне, што гэтая інфармацыя, якая была раздрукавана з інтэрнэта, знаходзіцца пад грыфам “Для службовага карыстання (ДСК). І яны ўзбудзілі праверку, адкуль у мяне магла з’явіцца гэта інфармацыя і хто канкрэтна з супрацоўнікаў галоўнага ўпраўлення кадраў МУС мог здаць мне гэтую інфармацыю. Я сёння адмовілася даваць якіясьці тлумачэнні, бо, на мой погляд, гэта незаконна: крымінальная справа яшчэ ідзе, але нейкім чынам доступ да матэрыялаў крымінальнай справы, якую вядзе следчы Пусеў, маюць абсалютна іншыя асобы. Мы развіталіся з гэтымі прадстаўнікамі МУС, не знайшоўшы агульнае мовы. Яны вельмі расчараваліся, і на развітанне, калі мяне ўжо выводзілі з чацвёртага паверха па лесвіцы, адзін з іх сказаў: “Вы не думайце, што гэта МУС на вас цісне, вы ж самі ведаеце, чыімі рукамі гэта ўсё робіцца… 

Журналістка Ірына Халіп не хавала эмоцый. “Я хацела б сказаць “дзякуй усім гэтым спадарам Пусевым і іншым Чуям за тое, што ўчора ўсё ж такі ўсе “гюльчатаі адкрылі тварыкі, і мы зразумелі самую важную рэч: ніякай крымінальнай справы няма! Ніякага Каржа не існуе ў прыродзе, гэта выдумка, прычым не самая ўдалая. Насамрэч пад усімі гэтымі незразумелымі імёнамі, пад усімі паперкамі, пад гэтым дахам ідзе вайна – вайна на знішчэнне незалежных журналістаў, вайна на знішчэнне незалежных сайтаў. І расповед Марыны Коктыш гэта пацвярджае, і тое, што адбылося з яе аўтамабілем, і фінгал Наташы Радзінай таксама лішні раз можа гэта пацвердзіць. Ідзе вайна, нас забіваюць. Пакуль яшчэ нас спрабуюць забіць прафесійна, маральна, дэмаралізаваць поўнасцю, але, выбачайце, заўтра, калі мы не паспрабуем штосьці рабіць, нас пачнуць забіваць ужо фізічна… Пасля таго, што адбылося 16 сакавіка, мы з калегамі былі запрошаны на сустрэчу з прадстаўнікамі Еўрасаюза. Нам сказалі: дзяўчаты, не перажывайце! Рэакцыя ЕС паследуе без прамаруджванняў і будзе вельмі жорсткай. Рэакцыя была такая, што лепш бы яе не было ўвогуле… Мы не можам разлічваць ні на каго, апроч сябе і сваіх калег. Пакуль у Беларусі ёсць нафтагазавы транзіт, а таксама цэмент, гной і бульба, вось увесь гэты гнойна-бульбяны бізнес будзе вызначаць стаўленне да нас. Выбачайце, якая свабода слова, калі Захаду патрэбна, каб да іх бесперашкодна праз трубу даходзіў газ. Натуральна, абараніць сябе можам толькі мы самі, і ў прынцыпе я лічу, што ў журналістаў нашмат больш рычагоў уплыву, чым у якіх-небудзь палітыкаў, нават усіх палітыкаў свету. Узгадайце, як у 1997 годзе мы вызвалілі Паўла Шарамета з турмы. Гэта зрабілі не палітыкі, не Барыс Ельцын, гэта зрабілі мы ўсе, мы з вамі, каторыя пра гэта пісалі, крычалі, ладзілі акцыі ў яго падтрымку. Усяго могуць дамагчыся толькі журналісты.

Моцны ўціск аказваецца і на рэдактара сайта “Хартыя’97 Наталлю Радзіну. “Відавочна, што ідзе ціск напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, такога мы не зведвалі ні перад аднымі прэзідэнцкімі выбарамі. Відавочна, што ўлады хочуць знішчыць апошнія крыніцы незалежнай інфармацыі, і я абсалютна звязваю ціск на сайт “Хартыі’97 з тым, што лідэр “Еўрапейскай Беларусі Андрэй Саннікаў абвясціў пра намер ісці кандыдатам у прэзідэнты, бо офіс сайта “Хартыі’97 быў разгромлены на наступны ж дзень пасля публікацыі першага інтэрв’ю з ім, дзе Саннікаў абвясціў пра свой намер ісці ў прэзідэнты, - адзначыла Наталля Радзіна. 

Намеснік старшыні БАЖ юрыст Андрэй Бастунец падкрэсліў, што следчыя органы сваімі дзеяннямі ў дачыненні да журналістак   ажыццяўляюць спробы ўвайсці ў таямніцу асабістага жыцця.    

“Асабістая перапіска – гэта тое, што ахоўваецца і Канстытуцыяй, і  заканадаўствам, а тут мы бачым, што праз вывучэнне зместу камп’ютэраў і паштовых скрыняў ажыццяўляецца менавіта ўмяшальніцтва ў таямніцу асабістага жыцця, нават не падазраваных, не абвінавачваемых, а сведкаў. Гэта наогул вельмі дзіўна, што сведкаў увесь час цягаюць на допыты, праводзяць ператрусы, забіраюць у іх маёмасць. Гэта такая ганебная старонка беларускай праваахоўнай сістэмы… Што нам застаецца? Нягледзячы на тое, што гэта не мае ніякіх адносінаў да права, трэба задзейнічаць увесь прававы механізм, які ёсць, трэба пісаць скаргі, абскарджваць дзеянні следчых, якія гэта ажыццяўляюць. Але самая галоўная наша зброя – гэта галоснасць, гэта наша магчымасць падаць свой голас і прыцягнуць увагу грамадскасці і ў краіне, і па-за межамі Беларусі да таго, што тут адбываецца – падкрэсліў Андрэй Бастунец.

Па словах намесніка старшыні БАЖ, ужо падрыхтавана праграма Міжнароднай федэрацыі журналістаў, прысвечаная бяспецы журналістаў, у тым ліку і асабістай, прававой, інфармацыйнай, якую МФЖ збіраецца актыўна ажыццяўляць.      
 

Каментаваць