Зянон Пазьняк: Трэба ратаваць нацыю, а не рэжым

Калабарацыяй назваў Зянон Пазьняк згоду некаторых беларускіх палітыкаў і адмыслоўцаў прыняць удзел у працы розных кансультацыйных радаў, створаных уладамі краіны. У інтэрв’ю “Польскаму радыё старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі пракаментаваў “кадравыя прапановы ўладаў апазіцыі.



— Як Вы лічыце, чаму ўлада вырашыла запрасіць прадстаўнікоў некаторых палітычных партый і незалежных арганізацый у створаныя ёю кансультацыйныя рады?



Калабарацыяй назваў Зянон Пазьняк згоду некаторых беларускіх палітыкаў і адмыслоўцаў прыняць удзел у працы розных кансультацыйных радаў, створаных уладамі краіны. У інтэрв’ю “Польскаму радыё старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі пракаментаваў “кадравыя прапановы ўладаў апазіцыі.



— Як Вы лічыце, чаму ўлада вырашыла запрасіць прадстаўнікоў некаторых палітычных партый і незалежных арганізацый у створаныя ёю кансультацыйныя рады?



— Гэта стандартныя хады любой дыктатуры, якая трапляе ў няпэўнае становішча. Тое самае рабіў і Пуцін, і іншыя. Гэта вядомы механізм. Крызіс небяспечны ў першую чаргу для ўлады. У час крызісу яна можа перакуліцца. Зараз улада хоча сябе ратаваць і робіць стандартныя хады, ужо правераныя здаўна. Што датычыць гэтых людзей, якія быццам бы займаліся палітыкай, то з палітычнага пункту гледжання — гэта поўная бязглуздзіца. Гэта нонсенс! Гэта калабарацыя. Пайсці ратаваць гэты рэжым, які хоча іх выкарыстаць, каб зрабіць сабе перад Захадам добры імідж! Трэба ратаваць нацыю, а не рэжым. Мяне здзіўляе тое, што ніхто нават не задаваў пытанняў: што гэта за рады і якія ў іх статуты, якая магчымасць і дзе яны будуць? Ніхто не задаваў пытанняў, акрамя аднаго чалавека, Алега Трусава, які паставіў умову: каб усё было па-беларуску. А астатнія з радасцю ідуць супрацоўнічаць з рэжымам, не вымагаючы ніякіх умоў.



— Некаторыя з запрошаных бачаць у гэтым магчымасць ратавання краіны ад наступстваў крызісу.



— Крызіс — гэта ў першую чаргу цяжкае аднаўленне. Крызіс заўсёды павінен прыводзіць да пераменаў, да аднаўлення сітуацыі. І вельмі важна ў час крызісу, каб палітычныя сілы дзейнічалі адэкватна. Крызіс трэба выкарыстаць, каб ліквідаваць гэты рэжым, каб выставіць палітычныя абвінавачанні. Таму што вінаваты ў ім рэжым. Задача палітычных сілаў у гэты перыяд — выкарыстаць крызіс, каб ліквідаваць рэжым, каб змяніць і аднавіць уладу, каб аднавіць дзяржаўныя адносіны.



— Але змагаючыся з уладай у такіх умовах можна беспаваротна страціць дзяржаву, яе эканоміку, а можа нават і суверэнітэт.



— Пакуль будзе гэты рэжым, да таго часу будуць душыць гэты народ, як і душылі раней. За кошт народу будуць старацца калі не выйсці з гэтага крызісу, дык хоць прынамсі неяк плаваць на паверхні. І яны ўжо некалькі месяцаў робяць гэтыя касметычныя захады, а вынікаў ніякіх. І не можа быць вынікаў. Трэба дапамагаць адраджэнню пратэстных настрояў. Пакуль іх не будзе, да гэтага часу не адбудзецца ніякіх перамен. Рэжым будзе людзей душыць, а людзі будуць маўчаць. Таму першым крокам беларускіх палітычных партый павінна быць інфармацыя, асвета і дапамога ў адраджэнні пратэстных настрояў у грамадстве. Каб людзі разумелі, хто вінаваты ў гэтай бядзе, хто вінаваты ў крызісе на Беларусі.



— Магчыма, некаторыя палітыкі хочуць выкарыстаць гэтае запрашэнне дзеля таго, каб улада пайшла на саступкі і ўсё ж правяла змены ў краіне?



— Я вам прывяду фігуральны прыклад: вы ідзяце ноччу па вуліцы і бачыце, што злодзеі рабуюць банк. Да вас падскокваюць і кажуць: “Слухай, хлопец, ты тут пастой і папільнуй, каб міліцыя не ехала. Папярэдзь нас. Якое гэта супрацоўніцтва? Гэта проста абсурд! Так не можна выкарыстаць дыктатуры, таму што яны не маюць ніякай улады, не ставілі абсалютна ніякіх умоваў. Нават не ведаюць, чым яны будуць займацца. Яны прадэманстравалі сваю нікчэмнасць і гатоўнасць ісці на любыя ўмовы, на любую працу, каб супрацоўнічаць з рэжымам.



— Нядаўна Аляксандра Лукашэнка зацвердзіў гэтак званы “пакет па лібералізацыі эканомікі, які ўтрымлівае мноства палёгкаў для вядзення ў краіне бізнесу. Як Вы яго ацэньваеце?



— Гэта ўсё маленькія паказушныя хады, якія ў любы час могуць быць адмененыя. Таму што няма грунтоўнай пераробкі, дый не можа быць, пакуль будзе гэтая ўлада. Дыктатура робіць такія хады для таго, каб паказаць, што нешта быццам бы робіцца. Але ў сутнасці гэта не закранае глыбінных працэсаў, не закранае таго выхаду, таго шляху, пры дапамозе якога можна выйсці з крызісу. Унутраная палітыка ў прынцыпе не мяняецца (і мы гэта добра бачым): ні ў эканоміцы, ні ў культуры. Не мяняецца таксама міжнародная палітыка. Ідзе дэмагогія, кіўкі ў бок Масквы, у бок Бруселя. Спадзяванне, што можна неяк выплысці на гэтай сітуацыі, узяўшы крэдыты, пагуляўшы трошкі з Масквою. Яны не маюць канкрэтнага плану. Яны не ведаюць, што будзе і колькі прадоўжыцца гэты крызіс.



— Брусель хваліць Беларусь за першыя змены і сцвярджае, што Мінск ідзе ў правільным накірунку.


— Еўрасаюз праводзіць у сваіх інтарэсах сваю геапалітыку. Дэмакратыя была сродкам гэтай палітыкі. Калі яны ўбачылі, што іх крэатура над Беларуссю ні на што не здольная, то пакінулі ўсе размовы пра правы чалавека, пра дэмакратыю і пачалі непасрэдна супрацоўнічаць з рэжымам. У справе гэтых жа праблемаў: праблемаў геапалітычных і энергетычных. А ўсё астатняе — гэта ўмоўнасць. Еўропа мысліць зусім другімі катэгорыямі. Дэмакратыя — гэта сродак для дасягнення іх палітыкі. Як толькі гэты сродак перастаў дзейнічаць, яны яго адкінулі. Гэта прадэманстравалі Чачня, Блізкі Усход і таксама Беларусь.


Каментаваць