Зянон Пазьняк: Курапаты — найвялікшы ў свеце магільнік масавага знішчэння людзей

Курапаты — найвялікшы магільнік у свеце масавага знішчэння людзей, дзе расстраляна і засыпана ў ямах чвэрць мільёна ахвяр.



Удзельнікі шэсця ў Курапаты


Пра гэта гаворыцца ў звароце старшыні КХП-БНФ Зянона Пазьняка да беларускай нацыі “Слова на Дзяды 2015 году”, які быў зачытаны 1 лістапада на мітынгу ва ўрочышчы Курапаты.

Аднак маскоўскія варвары не панеслі за гэта аніякай кары і прадаўжаюць забіваць у Сірыі, ва Украіне, і хлусіць. Цяпер яны аплёўваюць і нішчаць народ Украіны, агрэсію супраць якога рыхтавалі дзесяць гадоў. Тое самае яны рыхтуюць супраць нас — беларусаў ужо дваццаць гадоў, разбураючы нашу культуру, школу і мову, душачы наш народ, рабуючы нашу працу, народнае багацце і спосаб жыцця. Мы мусім гэта бачыць і ведаць, каб даць адпор. Мы мусім рыхтавацца да бітвы за волю і незалежнасць”, — зазначаецца ў звароце.

Зянон Пазьняк звярнуў увагу на тое, што маскоўская чэрнь ва ўсе часы і заўсёды забівала на Беларусі лепшых людзей, знішчала генафонд нацыі, нашу інтэлігенцыю — спецыялістаў, святароў, працавітых і адукаваных, паэтаў і мастакоў, музыкантаў і пісьменнікаў, мудрацоў і разумных. У ноч на 29 кастрычніка 1937 года яны расстралялі і закапалі тут больш за 100 беларускіх пісьменнікаў, літаратараў — вялікіх людзей нацыі, археолагаў, мастацтвазнаўцаў, вучоных мовазнаўцаў, гісторыкаў. У 1930-я гады кожны дзень і кожную ноч у Курапатах расстрэльвалі беларусаў, прычым адна каманда бандытаў з наганамі змяняла другую.

І так па канвееры з 1937 году да 23 чэрвеня 1941-га. Немцы ўжо скінулі бомбы на Мінск, а маскоўцы ў Курапатах яшчэ расстрэльвалі беларусаў. А потым энкаведысцкія вылюдкі атрымалі заданне падпаліць горад. Не немцы спалілі Менск, а маскоўскія энкаведысты ў чэрвені 1941-га. Не немцы разбамбілі Менск, а маскоўская авіяцыя, якая кінула бомбы на жыллёвыя кварталы ў 1942–1943 гадах і разбурыла нашу сталіцу ўшчэнт у ліпені 1944-га, калі ўжо немцаў у горадзе не было. Маскоўскія вылюдкі Сталіна выкарыстоўвалі вайну, каб знішчыць Беларусь і паболей забіць беларусаў. Шмат хто з тых, хто забіваў у Курапатах, апынуліся ў савецкіх партызанах і забівалі там. А, напрыклад, увесь склад Смаленскай НКВД перайшоў на бок немцаў і сфармаваўся ў нямецка-фашысцкую СД, якая была пераведзена ў Менск і лютавала тут над беларусамі страшней за немцаў”, — паведамляецца ў звароце.

На думку ягонага аўтара, беларусы не могуць забыць, што ў страшным курапацкім лесе ляжыць забіты цвет нашай нацыі. Зянон Пазьняк заклікаў беларусаў несці свет адраджэння у сваіх душах і справах, каб здабыць супольнае народнае шчасце.

 Мікола Люцко

Сярод удзельнікаў шэсця — мінчук, ураджэнец вёскі Паўстынь, што на Случчыне ў Мінскай вобласці Мікола Люцко. Ён прыйшоў са стосам дакументаў пра сваіх амаль паўсотню сваякоў — ахвяраў сталінізму. Прычым адзін з іх — дваюрадны дзед спадара Міколы, земляроб Павел Антонавіч Люцко, 1881 года нараджэння, згодна адказу ад 11 лістапада 1993 года з Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, 31 кастрычніка 1938 году быў расстраляны ў Мінску, а 18 студзеня 1961 году рэабілітаваны вайсковым трыбуналам Беларускай вайсковай акругі.  

Падчас арышту 16 чэрвеня 1938 году Паўлу Люцко было прад’яўлена абвінавачванне згодна артыкулу 68 Крымінальнага кодэксу БССР ў тым, што з 1936 году ён з’яўляўся агентам польскай выведкі і перадаваў у Польшчу звесткі шпіёнскага характару. Пастановай Асобай тройкі НКВД БССР ад 11 кастрычніка 1938 году быў прысуджаны да расстрэлу.

Фрагмент спісу сваякоў Міколы Люцко — ахвяраў сталінізму

Верагодна парэшткі яго спачываюць ў лясным масіве Курапаты, які ўрадавай камісіяй Рэспублікі Беларусь прызнаны месцам, дзе прыводзіліся ў выкананне пастановы пазасудовых органаў у адносінах невінаватых ахвяраў палітычных рэпрэсій 20–50-х гадоў”, — зазначаецца ў лісце з КДБ.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2015-11-01 22:31:17
Засмучаюць усе гэтыя заявы: "найвялікшы ў свеце" і г. д. Сур'ёзныя гісторыкі наўрад ці будуць згодныя з тым, што ў Курапатах загінула чвэрць мільёна чалавек. Хутчэй за ўсё, колькасць
ахвяр - некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, а колькі дакладна, гэтага ўжо ніхто не даведаецца. Выходзіць, што найвялікшы могільнік у Беларусі - Трасцянец, а не Курапаты.
  • belarus
  • 2015-11-02 12:13:47
Няхай тябе лепей засмучвае нязнанне гісторыі Беларусі, бо нават афіцыйная тагачасная ўлада Беларусі 1991 -95 гг.на падставе даследванняў каманды З.Пазьняка і сваіх жа праўладных экспэртаў і наўкоўцаў
падтьвердзіла колькасть расстраляных у Курапатах 102 тысячы чалавек, а в огуле па Беларусі 250 тысячы чалавек....Быў адчынены у гэтыя гады архіў КДБ (!) ,хоть кажуть людзі,што кдбісты ўсё роўна
стаялі за плячыма пакуль хто пораўся ў архівах.....і вось 1995_96 гг....лука пры падтрымцы спэцслужбаў Масквы ў уладе( сам прагаварыўся пра падтрымку ворганаў).... Уваход у архіў зачынены для
людзей....а потым па новаму зсэкрэчэны....дзяўржаўная таямніуа,маўляў..... Да каб вас зямля забрала
  • ВР
  • 2015-11-02 18:21:38
Я чытаў, што пракурор БССР Тарнаўскі гаварыў пра 30 тыс., іншыя кампетэнтныя асобы заяўлялі, што, магчыма, да 100 тыс. ахвяр было ў Курапатах. Усё адно не зразумела, чаму З. П. гаворыць пра чвэрць
мільёна. Дапусцім нават, што, як Вы пішаце, "па Беларусі" былі расстраляны 250 тыс. чалавек - дык што, усіх іх звозілі ў адно месца пад Мінск? Абсурд.



Шаноўны аўтар, Вы б узялі каментар у якога-небудзь аўтарытэтнага гісторыка: як ён ставіцца да заявы З. Пазьняка. А то я буду казаць адно, "belarus" другое, і ні да чога мы не
прыйдзем.

Каментаваць