ЗША і ЕС заклікалі Мінск вызваліць усіх палітвязняў

Злучаныя Штаты і Еўрасаюз заклікалі ўлады Беларусі "неадкладна вызваліць і рэабілітаваць палітычных зняволеных". Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, зробленай па выніках саміту ЗША—ЕС, які адбыўся ў панядзелак, 28 лістапада, у Вашынгтоне.

Вашынгтон і Брусэль звяртаюць таксама ўвагу Кіева на тое, што экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка мае права на "справядлівы, празрысты і бесстаронні працэс" — гэта датычыцца як суду над ёй, так і яе права на апеляцыю.



Злучаныя Штаты і Еўрасаюз заклікалі ўлады Беларусі "неадкладна вызваліць і рэабілітаваць палітычных зняволеных". Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, зробленай па выніках саміту ЗША—ЕС, які адбыўся ў панядзелак, 28 лістапада, у Вашынгтоне.

Вашынгтон і Брусэль звяртаюць таксама ўвагу Кіева на тое, што экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка мае права на "справядлівы, празрысты і бесстаронні працэс" — гэта датычыцца як суду над ёй, так і яе права на апеляцыю.

На сустрэчы паміж прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам, прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлем Барозу і старшынёй Еўрапейскага савета Херманам ван Ромпеем абмяркоўваліся галоўным чынам эканамічныя пытанні, у першую чаргу крызіс у еўразоне.

Аднак асобны пункт выніковай заявы прысвечаны "ўсходнім суседзям ЕС", у дачыненні якіх, як сказана ў дакуменце, ЗША і Еўрасаюз "сумесна працуюць для падтрымання дэмакратыі, урэгулявання застарэлых канфліктаў і садзейнічання эканамічнай мадэрнізацыі".


"Панаванне права і правы чалавека"

Што да ўладаў Беларусі, то Злучаныя Штаты і Еўрапейскі Саюз "настойваюць на неадкладным вызваленні і рэабілітацыі палітычных зняволеных", а таксама патрабуюць ад Мінска "прагрэсу на шляху павагі прынцыпаў дэмакратыі, панавання права і правоў чалавека".

У мінулы чацвер Савет Еўропы запатрабаваў неадкладнага вызвалення кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага, прысуджанага ў Мінску да 4,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

На наступны дзень Камітэт ААН супраць катаванняў заявіў, што ў Беларусі шырока ўжываюцца катаванні ў месцах зняволення, а таксама праводзіцца палітыка запалохвання апазіцыянераў.

Вашынгтон і Брусэль таксама нагадваюць украінскім уладам пра ўзятыя імі на сябе абавязкі па "павазе дэмакратычных каштоўнасцяў і панаванню права" і заклікаюць іх у гэтай сувязі забяспечыць "справядлівы, празрысты і бесстаронні працэс" у выпадку з судамі над былымі чальцамі ўрада — "уключаючы любую апеляцыю па справе спадарыні Цімашэнка".

"Права на апеляцыю не павінна быць падарвана ўвядзеннем абмежаванняў на магчымасць абвінавачваных выстаўляць сваю кандыдатуру на будучых выбарах на Украіне, уключаючы прызначаныя на будучы год парламенцкія выбары", — гаворыцца ў сумеснай заяве ЗША І ЕС.

У кастрычніку Юлію Цімашэнка асудзілі да сямі гадоў зняволення за перавышэнне службовых паўнамоцтваў пры зняволенні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе. Праз месяц пасля вынясення прысуду экс-прэм'еру былі прад'яўлены новыя абвінавачванні — гэтым разам ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і іншых фінансавых злачынствах.

Паводле Рускай службы ВВС
 

Каментаваць