Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Журналіста Яўгена Меркіса аштрафавалі на 40 базавых

Сёння суд Савецкага раёна Гомеля аштрафаваў журналіста-фрылансера і аўтара «Новага Часу» на 40 базавых велічынь.
Крыніца фота: svaboda.org

Крыніца фота: svaboda.org

Журналісту інкрымінавалі артыкул другую частку артыкула 22.9 КоАП РБ «незаконны выраб і распаўсюд» прадукцыі СМІ. А менавіта, стрым з акцыі супраць дэкрэта № 3 ў Пінску і інтэрвію з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Ігарам Марзалюком у Магілёве на тамтэйшай акцыі пратэсту.

Безумоўна я буду абскарджваць гэтае несправядлівае рашэнне суда. Сваёй віны я не прызнаю, паколькі права на збор і распаўсюд інфармацыі нам гарантуе 34 артыкул канстытуцыі. Справа супраць мяне, грамадскіх актывістаў і шараговых удзельнікаў акцый пратэсту толькі прыцягваюць увагу да праблем, якія назапасіліся ў нашай краіне. Я абсалютова перакананы, што трэба імкнуцца іх вырашаць, у тым ліку і праз дыялог з грамадствам, а не даваць новыя штрафы і пакаранні, — дадаў Яўген Меркіс.

Нагадаем, што ў гэтым жа судзе Яўгена ўжо аштрафавалі на 30 базавых велічынь за анлайн-трансляцыю з Рагачоўскай акцыі пратэсту.

Каментаваць