Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага апытаў участковы

Напярэдадні вядомага журналіста абпырскалі хімікатамі каля свінакомплексу «Добрая хрюшка», пасля чаго ён быў вымушаны правесці ноч у таксікалагічным аддзяленні шпіталя хуткай медычнай дапамогі.
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)Кастусь Жукоўскі

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)Кастусь Жукоўскі

«Мне ставілі кропельніцу, давалі ўколы і пігулкі. Сёння пачуваю сябе няблага, толькі яшчэ пячэ крыху ўваччу і пяршыць у горле. Буду прасіць лекараў, каб выпісалі дамоў», — паведаміў Кастусь Жукоўскі.

Ён дадаў, што выкліканы на месца інцыдэнту ўчастковы прыехаў увечары ў шпіталь і ўзяў у яго заяву пра напад невядомага мужчыны з апырсквальнікам. Патлумачыў, што будзе разьбірацца. Напарнік Жукоўскага Андрэй Толчын не пацярпеў: яму нападнік апырскаў невядомым хімічным рэчывам толькі джынсы.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)Андрэй Толчын

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)Андрэй Толчын

Інцыдэнт здарыўся 8 жніўня папаўдні блізу вёскі Зялёныя Лукі Гомельскага раёну. Кастусь Жукоўскі з Андрэем Толчыным, пакінуўшы каля дарожнага знаку «Ўезд забаронены» аўтамашыну, пайшлі з відэакамэрай да свінакомплексу, які належыць таварыству з абмежаванай адказнасцю «Добрая хрюшка». Журналісты меліся спраўдзіць інфармацыю пра нібыта падзёж свіней на комплексе з невысветленых прычын. Іх сустрэлі міліцыянты — сталі тлумачыць, што яны зайшлі ў санітарную зону. У гэты час у прысутнасьці міліцыянтаў мужчына ў камуфляжнай форме, па ўсім відаць з ліку ахоўнікаў свінакомплекса, напаў на незалежных журналістаў і абпырскаў іх хімічным рэчывам невядомага паходжання.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)Невядомы нападнік

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)Невядомы нападнік

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць