Журналіста "5 канала" не пусцілі ў Расію (абноўлена)

Журналіста ўкраінскага "5 канала" Алега Крыштопу не пусцілі ў Расію, сказаўшы, што яму забаронены ўезд, са здымачнай групай пакуль адсутнічае сувязь. Пра гэта паведаміў яго калега Святаслаў Цеголка.



Алег паехаў на мяжу Чарнігаўскай вобласці ў раёне населенага пункта Сямёнаўка — Клімава здымаць расійскія танкі.

 

У сваю чаргу вядучая "5 канала" Таццяна Даніленка паведаміла "Украінскай праўдзе", што гэта адбылося каля 12:30. Акрамя таго, быў затрыманы кіроўца здымачнай групы. Прычынай стала тое, што з яго партманэ выпалі налепкі Майдана, калі ён даставаў дакументы на пункце пропуску.

 

Пасля гэтага, па словах Даніленка, вадзіцеля затрымалі для дачы тлумачэнняў. Пакуль што з усёй здымачнай групай сувязь адсутнічае менавіта з 12.30.

На сувязь здымачная група выйшла толькі праз пяць гадзін, калі ўсіх нарэшце адпусцілі.

 

Каментаваць