Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1
1534b76d325a8f591b52d302e7181331

З ЛЮБОЎЮ І НАДЗЕЯЙ

Ад рэдакцыі   Імя Вячаслава Оргіша добра вядомае ў дэмакратычным асяродку. Доктар філасофіі, ён доўгі час працаваў у «Народнай волі». Яго артыкулы вызначаліся выразнай апазіцыйнасцю. Але вось нядаўна ён перайшоў працаваць у «СБ» Беларусь сегодня» — галоўную газету ўладаў. Такія рэзкія пераходы заўсёды выклікаюць пытанні. Сам В. Оргіш, як можна зразумець з яго артыкула пад красамоўнай назвай «Прыйшоў час сыходзіць з барыкад», сваё рашэнне тлумачыць прынцыповымі матывамі. Не па факту пераходу, а па зместу артыкула, з ім палемізуе вядомы палітык, прафесар Юры Хадыка. Свой артыкул Юры Віктаравіч даслаў у «СБ», аднак газеце яго не надрукавалі, а размясцілі на сайце. З-за парушэння роўнасці ўмоў для палемікі, а таксама з улікам таго, што дэмакратычны асяродак «СБ» (тым больш сайт) з-за адназначна зададзенай пазіцыі выдання не чытае, Юры Хадыка звярнуўся да нас з просьбай надрукаваць яго артыкул. Мы з задавальненнем гэта робім, тым больш што праблемы, якія ён узняў, на жаль, не страцілі сваёй актуальнасці.

  • 20-02-2009
  • -