Дундукову, Румянцаву, Фёдараву, Стрыбульскаму і Яўдаху працягнулі тэрмін следства

Сёння стала вядома, што тэрмін следства Андрэю Дундукову працягнулі яшчэ на чатыры месяцы.

Пра гэта Андрэй паведаміў у лісце жонцы, які Ганна атрымала якраз сёння.

"Шчыра, я не ведаю, што сказаць. Пакуль у шоку. Не чакала, што працягнуць ажно на 4 месяцы.
Гэта проста здзек з хлапцоў, з іх сем'яў", — так пракаментавала навіну Ганна Дундукова.

Пакуль жанчына ў роспачы. І справа не толькі ў тым, што яшчэ чатыры месяцы ёй з маленькім Міраславам трэба будзе жыць без мужа і бацькі. Ёй зноў прыйдзецца хлусіць сыну, што "тата паехаў у горы і што яны дасылаюць пасылкі тату, бо ён не мае чаго там есці".

"Вось так і ходзім у СІЗА з перадачамі, а сын думае, што гэта пошта і мы дасылаем пасылкі. Першыя дні мы казалі Міраславу праўду, ён жа бачыў працэс затрымання. Але сын быў у вельмі жахлівым стане. Плакаў, пад ложак хаваўся. Расказваў нешта пра злых людзей, якія прыйшлі па тату. Прыйшлося амаль на месяц аддаць Міраслава маім бацькам. Каб ён ня бачыў, чым я тут займаюся. Каб забыў усё", — распавяла Ганна Радыё Свабода.

Такім чынам, спадзяванні сем'яў затрыманых на хоць нейкія станоўчыя зрухі пакуль застануцца марнымі.
Падобна, што трэміны следства працягнуты таксама іншым абвінавачанным па "справе патрыётаў".

"Мне часам падаецца, што нехта нас выпрабоўвае. Колькі мы яшчэ вытрываем, бо кожны дзень думаеш, што ўсё, гэта наша планка, далей ужо няма куды, і тут зноў кепскія навіны, і яшчэ горш, і ўчорашнія турботы падаюцца дробязямі", — разважае Ганна.

Таксама з ліста стала вядома, што тэрмін следства на 4 месяцы парцягнуты яшчэ аднаму фігуранту "справы патрыётаў" — Уладзіміру Румянцаву. Пра гэта распавяла яго сяброўка. 

На два месяцы працягнуты тэрміны Уладзіміру Фёдараву, Сяргею Стрыбульскаму і Алесю Еўдаху. Пра гэта таксама сала вядома цягам сённяшняга дня.

Сем'і затрыманых чакаюць нашай з вамі дапамогі.

Каб даведацца, як можна дапамагчы, перайдзце па спасылцы: https://novychas.by/patryjoty/dapamoha

Чытайце таксама: Без цябе. Як «справа «Белага Легіёну» змяніла жыццё сем’яў арыштаваных 

Усе матрэыялы па "справе патрыётаў" можна прачытаць па спасылцы:https://novychas.by/patryjoty/naviny



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць