Бацька Алеся Яўдахі паведаміў, што сын у СІЗА КДБ

Бацька 41-гадовага Алеся Яўдахі Анатоль Мікалаевіч паведаміў Свабодзе, што цяпер займаецца афармленнем дамовы з адвакатам.

Бацька Алеся Анатоль Яўдаха (справа) на ганку Ленінскага РУУС Менску адразу пасля таго, як напісаў заяву ў міліцыю пра выкраданне сваяго сына. У атачэнні сяброў Алеся Яўдахі

Бацька Алеся Анатоль Яўдаха (справа) на ганку Ленінскага РУУС Менску адразу пасля таго, як напісаў заяву ў міліцыю пра выкраданне сваяго сына. У атачэнні сяброў Алеся Яўдахі


Паводле інфармацыі бацькі, Алеся ўтрымліваюць у СІЗА КДБ, так званай «амэрыканцы»; людзі, якія праводзілі ператрус, прадставіліся, што яны з КДБ.

Бацька кажа, што апошнім часам Алесь не займаўся ніякай палітычнай дзейнасцю, ён распаўсюджваў кнігі, арганізоўваў выставы, іншыя імпрэзы, звязаныя выключна з прапагандай літаратуры. Таму ён не ўяўляе, за што сына маглі затрымаць.

svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць