Ці ўлічаць на «судзе за патрон» арышт Андрэя Бяляўскіага ў справе «Белага легіёну»?

Крымінальная справа аб захоўванні баявога патрона, заведзеная ў снежні мінулага года на былога фігуранта справы «Белага легіёну» Андрэя Бяляўскага, перададзеная ў Ленінскі раённы суд Мінску, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле Андрэя Бяляўскага, пра дату судовага працэсу яму яшчэ не паведамілі. Пры гэтым Бяляўскі кажа, што спадзяецца на станоўчы для сябе вырак:

«Немагчыма прадказаць, якое рашэнне прыме суддзя, але спадзяюся, што ён улічыць мой арышт у справе «Белага легіёну», — сказаў Андрэй Бяляўскі “Радыё Свабода”.

Баявы патрон ад аўтамату Калашнікава быў знойдзены сярод рэчаў Андрэя Бяляўскага падчас ператрусу пасля ягонага затрымання ў сакавіку 2017 году ў так званай «справе патрыётаў» (справе «Белага легіёну»).

На следстве Бяляўскі паведаміў, што захоўваў патрон у якасці сувеніру. Паводле артыкулу аб незаконным абарачэнні зброі, Бяляўскаму пагражаюць папраўчыя работы, арышт да трох месяцаў альбо да 7 гадоў пазбаўлення волі. Бяляўскі сваю віну ў захоўванні патрону прызнае.

Бяляўскі прабыў пад арыштам 2,5 месяцы.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць