Як дапамагчы сем'ям былых чальцоў «Белага Легіёну»?

«Жыццё сем’яў арыштаваных патрыётаў няхутка стане ранейшым. Некаторыя з сем’яў засталіся без кармільцаў. Гэта жонкі з малымі дзецьмі, у тым ліку на здымных кватэрах. Таксама падчас вобшукаў былі забраныя ўсе назапашаныя сямейныя грошы. І іх ніхто не збіраецца вяртаць.

На плечы вытанчаных жанчын і бацькоў ва ўзросце, акрамя болю, гора, хваляванняў, леглі яшчэ і 30- кілаграмовыя перадачы. А сем’ям трэба і самім неяк жыць, і дзетак сваіх карміць-апранаць.

І я звяртаюся да ўсіх, хто толькі можа мяне пачуць: не спыняйце матэрыяльнай дапамогі сем’ям, бо ім без нашай дапамогі, яшчэ і ў стане псіхалагічнага прэсінгу з усіх бакоў, самім справіцца немагчыма. А спадзяванняў на хуткае вырашэнне справы пакуль мала,

— гаворыць Ніна Шыдлоўская, грамадскі прадстаўнік сем’яў затрыманых.

Звяртаюся да кожнага: дапамагайце выстаяць сем’ям у гэтым пякельным палітычным "марафоне". Мэтавасць выкарыстання сродкаў гарантую»
.

Сродкі для сем’яў у беларускіх рублях можна пералічваць:

  • на картку Беларусбанк 4255 1901 8260 7666 (тэрмін да 07/19, карыстальнік Nina Shydlouskaya).
  • як онлайн-перавод з любой карткі праз адпаведны сервіс на mtbank.by (паслуга бясплатная).
    Картка МТБанк 5351 0411 8843 2338 (тэрмін да 05/19, карыстальнік Nina Shydlouskaya)

Як дапамагчы з-за мяжы, перадаць грошы канкрэтнай сям’і, а таксама іншыя пытанні і прапановы — можна абмеркаваць праз скрыню pamazhy2017@gmail.com