Кіраўнік «Патрыёта» Міхалькоў на свабодзе

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру «Вясна», кіраўнік бабруйскага клуба «Патрыёт» Мікалай Міхалькоў адпушчаны на свабоду.

Міхалькоў старэйшы заставаўся апошнім з фігурантаў справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў з ліку “патрыётаў”.  

Нагадаем, Мікалай Міхалькоў быў затрыманы 24 сакавіка і першапачаткова знаходзіўся ў СІЗА КДБ, дзе яму было афіцыйна прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ. Пасля быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага. Дададзім, што ён з'яўляўся адным з трох фігурантаў справы, якім не было прад'яўлена дадатковае абвінавачванне, звязанае з незаконным узброеным фармаваннем.

Такім чынам, за кратамі застаюцца 17 фігурантаў справы, сярод якіх 16 асобаў, чые імёны звязваюць з дзейнасцю былой арганізацыі “Белы легіён”, і актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч.  

Абмеркаванне:

  • Антон Катовіч
  • 2017-05-19 15:35:49
Інфармацыя недакладная: выхаванцамі і выпускнікамі клуба "Патрыёт" з'яўляюцца прапаршчык элітнага атраду МНС Андрэй Дундукоў і афіцэр-спецназавец Уладзімір Румянцаў, яны таксама за кратамі дагэтуль.

Каментаваць