Міраслаў Лазоўскі выйшаў на волю?

Пра тое, што апошні зняволены фігурант «справы патрыётаў», колішні кіраўнік «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі на волі, паведамілі ў СІЗА. Аднак сведкаў таго, як ён выходзіў з СІЗА №1, няма. 

Міраслаў Лазоўскі, архіўнае фота

Міраслава Лазоўскага выпусцілі з СІЗА №1 каля 10-й гадзіны раніцы. Пра гэта паведаміў супрацоўнік СІЗА, калі выйшаў да актывістаў і журналістаў, якія сабраліся каля ўваходу ў турэмную ўстанову.

Аднак пакуль невядома, дзе знаходзіцца Лазоўскі: дадому ён не прыйшоў. Яго нявеста таксама яго яшчэ не бачыла. Таксама няма і сведкаў таго, як ён выходзіў з СІЗА №1.

За тры гадзіны да таго старшыня Следчага камітэту Іван Наскевіч паведаміў, што цягам дня будуць адпушчаныя ўсе фігуранты справы. За паўгадзіны да таго, як стала вядома пра вызваленне Лазоўскага, на волю выйшаў Віктар Мароз.

Міраслаў Лазоўскі, архіўнае фота

Паводле вызваленых, за тры месяцы адседкі на допыты іх выклікалі па 2–3 разы, следчыя дзеянні амаль не вяліся. З некаторых фігурантаў «справы патрыётаў» знялі абвінавачанні, але шэраг вызваленых застаюцца абвінавачанымі ў «стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання» (следчыя спынілі дзеянні ў расследаваньні па «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў»), яны далі падпіску аб нявыездзе.

Ці знялі абвінавачанне з Мароза і Лазоўскага, яшчэ не вядома.

Паводле www.svaboda.org, euroradio.fm


Каментаваць