Неабыякавы чалавек з вялікім сэрцам

Сёння, 17 траўня, Сяргей Стрыбульскі адзначае свой 41-шы Дзень народзінаў. За кратамі! Відаць, менавіта такія людзі, як Сяргей, — шчырыя, прынцыповыя і адданыя сваёй краіне, — пакуль не патрэбны нашай дзяржаве. Хто ён, патрыёт, з якога робяць злачынцу?


Пра фігуранта «справы патрыётаў» Сяргея Стрыбульскага вядома няшмат. Нарадзіўся, вучыўся, працаваў… Але, гартаючы старонкі яго профілю ў Фэйсбуку, я натыкнуўся на цікавы расповед, які шмат расказаў пра Сяргея.

«Прабягаючы мясцовым паркам, каля сваёй былой школы звярнуў увагу на нейкія гукі са сметніцы. Падышоў пацікавіцца... Цэлафанавы пакунак, у якім нешта рухаецца. Гукі. Ці то пацукі, ці то кацяняткі — незразумела. Шчанюкі!! Сляпыя, колькідзённыя і нават з пупавінамі... Шасцёра, адзін з якіх ужо выпаўз, і, на жаль, змёрз, а астатнія, дзякуючы таму што туліліся адзін да аднаго — жывыя. Дзіўна, што ёсць вылюдкі, якія здатны на тое, каб пакінуць жывых істот на такое скананне.... Я не пакіну. Нельга ж, бо як жыць далей?! Першае, што прыйшло на думку, пасля таго, як аднёс у цёплае месца, — патэлефанаваць у будзь-якую валанцёрскую арганізацыю па дапамозе беспрытульным жывёлам. Званок — кансультацыя аб тым, як сабе паводзіць у гэтым выпадку — дзіцячая сумесь у шпрыцы з піпеткаю і кораб з бутэлькамі з цёплаю вадою, мелі станоўчы эфект. Дзеці супакоіліся і сціхлі…» — гэты пост Сяргей напісаў у мінулым годзе.

Уратаваныя Сяргеем Стрыбульскім шчанюкі

Здавалася б, ну што тут такога? Але задайце сабе пытанне, ці шмат з вас узяліся б даглядаць пяцёх сляпых шчанюкоў? Гэта толькі адзін учынак, але ён ужо шмат можа расказаць пра чалавека.

Што яшчэ мы ведаем пра Стрыбульскага? Што 17 мая, ужо за кратамі, ён сустрэне свой 41-ы дзень народзінаў. Што скончыў факультэт сацыяльных тэхналогій БДУ па спецыяльнасці псіхолаг і сацыяльны работнік. А яшчэ ў тэхнікуме харчовай вытворчасці атрымаў спецыяльнасць кухара. Працаваў у рэстаранах, а таксама падпрацоўваў аддзелачнымі работамі на будоўлях. Спрабаваў Стрыбульскі і займацца прафесійнай фатаграфіяй, рабіў мастацкія здымкі, партрэты, нават на замову.

Уласнай сям’і Сяргей пакуль не мае. А з бацькоў жывы толькі тата, якому ўжо 81 год, і ён амаль сляпы. Таму збіраюць перадачы для Стрыбульскага яго сябры, а лісты пішуць часам зусім незнаёмыя людзі. За што ён ім усім вельмі ўдзячны.

Як узгадвае яго стрыечны брат Ілля, Сяргей гатовы прыйсці на дапамогу: «Калісьці ў маёй машыне ноччу прабіла кола, ён сабраўся, паехаў да мяне, каб дапамагчы, шукаў уначы шынамантаж, які працуе, хаця ў яму ранкам трэба было на працу».

У вольны час Сяргей любіць катацца на ровары, падарожнічаць, займаецца адзінаборствамі, сур’ёзна цікавіцца беларускай гісторыяй, удзельнічае ў зборах клуба «Ваяр».


Што тычыцца палітычных поглядаў, то шэсць гадоў таму Стрыбульскі стаў сябрам Партыі БНФ. А ў 2014-м увайшоў у Рух "За Свабоду".

«Мы пазнаёміліся з Сяргеем у 2012 годзе, былі з ім назіральнікамі на суседніх выбарчых участках, — расказвае пра Стрыбульскага грамадскі актывіст Алесь Марчанка. — Тады мы ўпершыню сутыкнуліся з так званых «каруселяў». Потым мы з ім стэлефаноўваліся і сумесна каардынавалі дзейнасць па прадухіленні такіх парушэнняў. На наступны дзень ён прынёс фотаапарат, і мы пачалі фіксаваць выбарчыя махінацыі на фота».

Па словах Марчанкі, Сяргей — прыемны, сціплы і добразычлівы чалавек, і разам з тым вельмі прынцыповы. Ён адказна ставіцца да любой грамадскай працы. Пакуль не апынуўся за кратамі, быў пастаянным удзельнікам талакі ў Курапатах. Актыўна далучыўся да працы Камітэта па абароне Курапатаў.

Калі ў 2014 годзе адбылася анексія Крыма і пачаліся ваенныя дзеянні на ўсходзе Украіны, Стрыбульскі не мог застацца абыякавым. Ён адправіўся ва Украіну, каб падзяліцца з мясцовымі валанцёрамі сваімі ведамі і ўменнямі па дагляду параненых.

Не заставаўся Сяргей убаку і ад беларускіх падзей. Ён разам з іншымі актывістамі ладзіў каля суда пікеты ў падтрымку Эдуарда Пальчыса, за што атрымаў адміністратыўнае пакаранне.

«Гэта сапраўдны патрыёт Беларусі, адданы ёй сэрцам і душой. Ветлівы, адказны і надзейны, Сяргей любіць дапамагаць людзям і мае велізарную спагадлівасць. Такая шчырая беларускасць, чалавечнасць і салідарнасць, як у Сержука павінна толькі вітацца ды заахвочвацца», — лічыць палітык Алесь Лагвінец.

Аднак, відаць, менавіта такія людзі, як Сяргей, — шчырыя, прынцыповыя і адданыя сваёй краіне, — пакуль не патрэбны нашай дзяржаве. Іначай чым яшчэ можна патлумачыць тое, што Срыбульскага разам з іншымі патрыётамі вырашылі зрабіць злачынцамі.

Суседзі Сяргея, якіх выклікалі панятымі на ператрус падчас затрымання, былі вельмі здзіўленыя прэтэнзіямі аператыўнікаў.

«Нармальны, спакойны, адэкватны чалавек, ніякай агрэсіі ці нейкай прапаганды радыкалізму не чула. Менавіта за ідэю ўсё рабіў, а не за грошы. Такіх людзей я паважаю. Я не ведаю, што яму інкрымінуюць, але, па маіх уражаннях, яго няма за што караць. Я так і заявіла аператыўнікам, якія паказалі нам вынік ператрусу: «Нічога крымінальнага я тут не бачу». Яны ажно пашкадавалі, што нас узялі панятымі. Ну былі антыкварныя супрацьгазнікі, футболкі нейкія, форма страйкбольная, нашыўкі беларускія (іх нават не ўзялі), фотаздымак са страйкбольным ружжом…» — падзялілася ўражаннямі суседка Алена.

Суседзі адгукаюцца пра Сяргея вельмі цёпла і надзвычай за яго перажываюць.

Нагадаем, Сяргея Стрыбульскага затрымалі 21 сакавіка каля 18-й гадзіны на скрыжаванні вуліц Лібкнехта і Каржа ў Мінску. Яму выстаўлена абвінавачанне ў навучанні і падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў паводле 3 часткі 293 артыкула Крымінальнага кодэксу ("Навучанне і падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках"). Утрымліваецца Стрыбульскі ў СІЗА №1, па адрасе Мінск, вул. Валадарскага, 2. Напішыце яму ліст!

Абмеркаванне:

  • ник
  • 2017-05-17 22:09:14
спасибо за теплые слова

Каментаваць

Справа патрыётаў
751b011f de30 4c74 b477 b0b5c3788ddf logo 1

Дундукову, Румянцаву, Фёдараву, Стрыбульскаму і Яўдаху працягнулі тэрмін следства

  • 24-05-2017
  • НЧ
2bd45122 b5f1 4d46 bd85 ce5d59dc6a07

Без цябе. Як «справа «Белага Легіёну» змяніла жыццё сем’яў арыштаваных

  • 23-05-2017
44095e00 cc4a 48a7 b898 9b04d28565e5 w1023 r1 s

Пракуратура абяцае разглядзець заяву Бяляцкага пра катаванні «патрыётаў»

  • 23-05-2017
Dsc 1532

«Мы не выключаем таго, што патрыётаў катуюць у СІЗА»

  • 22-05-2017
769bda75 86e2 40d2 a4cb 05a44b352751 w1023 r1 s

Фігурант «справы патрыётаў» пераведзены з турмы КДБ пад хатні арышт

  • 22-05-2017
6a43247c 5481 485f 99cc 6679008dc6ff w1023 r1 s

«Можа ўскіпець толькі ў зацяжной спрэчцы пра гісторыю Беларусі», — знаёмыя расказваюць пра арыштаванага Міраслава Лазоўскага

  • 21-05-2017
Listnine zfadt

Лазоўскі піша з СІЗА КДБ: Спадзяюся, знаёмыя не вераць ва ўсё гэта

  • 21-05-2017
Cddadc7c d0ff 4664 a94b cb5bd1f3e959 w1023 r1 s d1i0l

«Апошнім часам забываўся казаць табе пяшчотныя словы» — ліст Міраслава Лазоўскага з СІЗА КДБ да нявесты

  • 21-05-2017
Fiodarau

Затрыманы «па справе патрыётаў» гісторык пра месца і ролю праваслаўнай знаці ў ВКЛ

  • 21-05-2017
Ed20911e 95a8 4ab2 8c16 c262b10dec86 cx0 cy9 cw0 w1023 r1 s

На сцяне з графіці «Масква — Менск» з'явіўся надпіс «Я — Белы легіён»

  • 21-05-2017
,