Яшчэ з аднаго фігуранта справы патрыётаў знялі абвінвачванне па арт. 293 ч.3

Пра гэта паведаміў брат Івана Кавальчука Аляксей на сваёй старонцы ў фэйсбук.
Іван Кавальчук

Іван Кавальчук


"З майго Iвана знялi 293 арт. Зараз справай займаецца Следчы камiтэт", — напісаў Аляксей.

«Першая рэакцыя на навіну пра Івана Кавальчука — ура! Хочацца верыць, што як мінімум ён хутка апынецца дома. — пракаментавала навіну Ніна Шыдлоўская. — Па стане на сёння за кратамі знаходзіцца 14 патрыётаў. Тое, што з Івана нарэшце знялі абвінавачванне па арт. 293 ч.3, для мяне, напрыклад, абсалютна прадказальна. Я больш чым пэўная, што гэты артыкул у хуткім часе будзе зняты абсалютна з усіх. Па ім ад пачатку не было аніякіх нават прыдумана-фармальных зачэпак. Яго інтэрпрэтаваць і фальсіфікаваць увогуле нерэальна. Таму зняцце абвінавачвання па артыкуле аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў — толькі справа часу. Нядаўнія словы Вакульчыка таму пацвярджэнне.

А вось з артыкулам 287 сітуацыя горшая. І хоць і па ім, відавочна, няма доказаў, гэты пад гэты артыкул можна “прышпіліць” затрыманых непараўнальна лягчэй, тут поле для інтэрпрэтацый, падтасовак і фальсіфікацый фактаў — неабмежаванае.

І ўсё-ткі я не перастаю спадзявацца, што па-трошку здаровы цям возьме верх. І не дойдзе да суда па арт. 287. Бо ўсім зараз відавочна: як бы ні спрабавалі “справу патрыётаў” зрабіць выключна крымінальнай — гэта справа палітычная адпачатку і такой і застаецца».



Каментаваць