Адзінокія коміны Студзёнкі

У Студзёнцы, на беразе Бярэзіны даўжынёю ў паўвярсты, пакутліва сустрэлі смерць у лістападзе 1912 года сорак тысяч французаў, а можа і больш. Гэта не адпавядала чаканням і планам Напалеона. Хто ж выпусціў перамогу са сваіх рук?
 



На выяве: «На пераправа праз Беразіну». Мастак Ю. Фалат


Пецярбургскі план

Аляксандр I склаў для фельдмаршала Кутузава і падпарадкаваных яму адміралаў Чычагава і графа Вітгенштэйна план па перакрыцці ўцёкаў французскага імператара.

Галоўная роля выпадала камандзіру 3-й арміі Чычагаву, якому трэба было ўзяць Нясвіж і Мінск і, заняўшы раку Бярэзіну, закрыць шлях адыходу французаў. Корпус Вітгенштэйна, наступаючы ад Полацка, павінен быў не дапусціць уцёкі Напалеона ў прастору паміж Бярэзінай і Дзвіной. А Галоўная армія пад камандаваннем Кутузава, выганяючы французаў ад Масквы, мусіла завяршыць акружэнне. Па плану, у гэтым рэгіёне павінна было знаходзіцца 160 тысяч рускіх войскаў.

Аднак паводле тлумачэнняў Чычагава склад яго войска выглядаў цалкам інакш:

«Я оставил берега Дуная с 35 тысячами человек. Присоединив к себе армию Тормасова (в которой согласно письму Барклая-де-Толли считалось 80 тысяч человек), я нашел в ней только 20 тысяч человек. Следуя на Минск и Борисов, я вынужден был разделить войска на две части, оставив часть Сакену и часть Эссену. Затем у меня осталось 25 тысяч человек. Битвы на дороге к Минску, взятие Борисова сократили армию на 5 тысяч человек.

С этим слабым войском я должен был бороться против Наполеона, который имел под ружьем более 40 тысяч, из коих 27 тысяч участвовали в сражении при переправе. А еще были толпы безоружных численностью в 45 тысяч человек».

Былі і папрокі на адрас Кутузава: «Я надеялся дать Кутузову средство прийти к Березине в одно время с Наполеоном, за которым он (как писал в своих реляциях) следовал по пятам. Мог ли я представить себе, что он останется на Днепре в 175 верстах позади, когда Наполеон подходил к Березине?»

Вось такім чынам замест 160 тысяч салдат, якія павінны былі б сустрэцца на Бярэзіне, да сярэдзіны лістапада толькі 25 тысяч арміі адмірала прыйшлі для затрымання Напалеона.

Дзеянні Чычагава

Досвіткам 7 лістапада рускі генерал Ламберт узяў перадмостнае ўмацаванне, і раптоўнай атакай захапіў рэдуты. Палякі ўтрымлівалі толькі рэтраншэмент, з якога іх выбілі. Пяхота і кавалерыя Ламберта рушыла па мосце ў Барысаў.

Назаўтра ў горад прыбыў Чычагаў. Асляпленне ад першага поспеху на Бярэзіне стрымала адмірала ад таго, каб распачаць неабходныя меры па абароне Барысава.

«Я выслал отряд графа Палена на дорогу к Бобру, чтобы препятствовать отступлению неприятеля и войти в связь с графом Витгенштейном, — тлумачыў Чычагаў. — Но едва успел Пален отойти на 15 верст от Борисова, как наткнулся на колонну французской армии под началом маршала Удино».

Авангард Палена паказаў бяспечнасць, не выслаўшы выведкі, французы ж, выкарыстоўваючы мясцовасць, зламалі яго кавалерыю. Яна абвалілася на свае пяхотныя падмацаванні, і авангард паспешліва збег да Барысава. За імі непрыяцель уварваўся ў горад. Усё войскі Чычагава накіраваліся да моста, які хутка быў загружаны артылерыяй і абозамі. Адмірал спяшаўся перабрацца на правы бераг, і, каб ачысціць яму дарогу, з моста скідалі павозкі.

Здабыты з боем у французаў Барысаў не быў умацаваны нават лініяй траншэй, непрыяцель вярнуў сабе горад і нанёс арміі Чычагава страты. Адмірал быў ашаломлены настолькі, што страціў ініцыятыву. Не ведаючы, дзе Напалеон будзе перапраўляцца, Чычагаў рассыпаў сваю армію па беразе Бярэзіны.

Дзеянні Вітгенштэйна

Ноч з 13 на 14 лістапада Напалеон правёў у Старым Барысаве ў доме Корсака. Менавіта тут каля Студзёнкі, дзе былі брады, ён вырашыў перапраўляцца. Амаль усё хаты вёскі былі разабраныя французскімі пантонерамі для пабудовы мастоў, адзіную хату, у якой начаваў Напалеон, раскідалі на дровы, як толькі імператар ступіў на наведзены да Брылей мост. Днём пачалася пераправа, а праз некалькі гадзін узвялі другі мост для перавозкі артылерыі і абозаў.

«Пока Наполеон оканчивал постройку мостов и продолжал переправлять войска, — тлумачыў Чычагаў, — мне более ничего не оставалось делать, как собирать все отряды, которые я расставил вдоль Березины».

Раніцай 16 лістапада, гэта значыць тыднем пазней арміі Чычагава, да Бярэзіны прыбыў граф Вітгенштэйн. Авангард яго падышоў да Студзёнкі, і 12 гармат, пастаўленых на ўзгорак, адкрылі агонь па пераправе.

Тысячы людзей кідаліся на масты, збіваючы іншых у ваду. Многія былі раздушаныя коламі і конскімі капытамі; зарадныя скрыні, падарваныя гранатамі, узляталі на паветра; коні, з перакуленымі перадкамі гармат, падалі з людзьмі ў раку.

Падчас бою Напалеон загадаў знішчыць масты, пакінуўшы на левым беразе вялізны абоз і натоўп. Тады пяхота, конніца, і ўсе, што трымаліся за арміяй — жанчыны і дзеці, — кінуліся на ўцалелы мост. Перайсці яго ім не ўдалася. Раніцай рака пакрылася лёдам, празрыстым, як шкло. Пад ім ва ўсю шырыню віднелася мноства людзей — салдат, жанчын з немаўлятамі.

Узаемная непрыязнасць

Тыя камандуючыя, якім было загадана злучыцца каля Бярэзіны і не даць уцячы Напалеону, былі няздольныя да гэтага з прычыны непрыязнасці і зайздрасці адзін да аднаго. Вітгенштэйн не хацеў падпарадкавацца Чычагаву, які, у сваю чаргу, ненавідзеў Кутузаў за тое, што адмірал выявіў злоўжыванні князя падчас яго камандавання малдаўскай арміяй.

Адмірал Чычагаў растлумачыў паводзіны Вітгенштэйна так:

«Дав слово атаковать в одно время с нами, в 5 часов утра, он начал атаку только в 10 часов и не помешал маршалу Виктору стоять на позиции целый день. Он ввел в дело всего 14 тысяч, тогда как у него было 45 тысяч, все войска его стояли в отдалении без всякого дела. В свое оправдание он говорил, что «заставил Наполеона переправиться через Березину». Как мне кажется, ему вменено было в обязанности помешать этой переправе».

Асцярогі Напалеона быць насцігнутым Галоўнай арміяй да пераходу праз Бярэзіну былі марныя. Фельдмаршал Кутузаў не рушыў з месца з тым разлікам, што далёкі шлях, зіма, голад нават і без садзейнічання Галоўнай арміі, прывядуць французскае войска да разрухі. Так яно і атрымалася. Кутузаў быў супраць таго, каб пераследаваць Напалеона ў Еўропе, за імперскімі межамі, але вайна з ім працягнулася яшчэ два гады.

Фельдмаршал Кутузаў

Рускі імператар пасля паразы руска-аўстрыйскіх армій у 1805 годзе пад Аўстэрліцам ставіўся да Кутузава негатыўна. Аляксандр I ледзь пазбег палону, ён скакаў некалькі гадзін сярод уцякаючага войска, быў стомлены, брудны, двое сутак не мяняў бялізны, страціў багаж.

Але імператар усё ж даручыў Кутузаву камандаванне войскамі ў жніўні 1812 года. Аляксандр I так тлумачыў сваё рашэнне:

«В Петербурге я нашел всех за назначение главнокомандующим старика Кутузова — к этому взывали все. Так как я знаю Кутузова, то я противился сначала его назначению, но когда Ростопчин в своем письме... известил меня, что и в Москве все за Кутузова, то, не считая ни Барклая, ни Багратиона годными для главного начальства, и когда Барклай, как нарочно, делал глупость за глупостью под Смоленском, мне не осталось ничего иного, как уступить общему желанию. Я назначил Кутузова...»

Такой жа невысокай думкі трымаўся пра Кутузава яго паплечнік генерал Баграціён. Яшчэ 6 жніўня, за дзесяць дзён да прыезду ў войска Кутузава, Баграціён па-прароцку напісаў Растопчыну ў Маскву:

«Хорош и сей гусь, который назван князем и вождем! Если особенного он повеления не имеет, чтобы наступать, я вас уверяю, что тоже приведет к вам Наполеона, как и Барклай... теперь пойдут у вождя нашего сплетни бабьи и интриги».

Вайна ў межах імперыі скончылася. У Вільні Аляксандр І прылюдна абняў Кутузава, уручыў яму Георгія першай ступені. Але ў гутарцы з прадстаўніком англійскага камандавання пры рускім войску генералам Вільсанам выказваўся:

«Мне известно, что фельдмаршал ничего не исполнил из того, что следовало сделать, не предпринял против неприятеля ничего такого, к чему бы он не был буквально вынужден обстоятельствами. Он побеждал всегда только против воли; он сыграл с нами тысячу и тысячу штук в турецком вкусе. Однако дворянство поддерживает его, и вообще настаивают на том, чтобы олицетворить в нем народную славу этой кампании. Отныне не подвергнут ее более опасности подобного предводительства».

1 студзеня 1813 года Аляксандр I аддаў загад войскам перайсці межы. У гэты час пасярэдзіне снежнага поля на руінах беларускай вёскі Студзёнка адзінока глядзелі на неба коміны.

Каментаваць