«Будзьма!» запускае новы праект пад назвай «Будзьма памятаць!»

У наступным годзе для беларусаў сумная гадавіна — 80 год пройдзе з часу самых бязлітасных рэпрэсіяў. Рэпрэсіяў 1937 года. Паводле розных дадзеных ад іх пацярпела ад 625 тысяч да 1,5 мільёна жыхароў Беларусі. 


«Памяць пра многія падзеі сціраецца, месцы расстрэлаў зарастаюць травой, а будынкі набываюць сучасны выгляд і нічым не нагадваюць пра трагічныя падзеі тых часоў. Практычна па ўсёй нашай краіне раскіданыя непрыкметныя цяпер мясціны, дзе прыводзіліся ў выкананне прысуды «троек», а несправядліва абвінавачаныя знаходзілі свой спачын. Пра іх важна ведаць і памятаць, каб трагедыя, што нанесла непаўторную шкоду беларускаму народу, не паўтарылася» — заўважаюць арганізатары праекта.

Праект «Будзьма памятаць!» прызваны даць магчымасці інакш паглядзець на беларускія мястэчкі, якія сталі ахвярамі калектывізацыі, распавесці пра вялікія і малыя гарады, якія закранулі рэпрэсіі, а таксама пра людскія лёсы, якія зламала дзяржаўная карная машына.

Першы матэрыял праекта прысвечаны вёсцы Сілівонаўка, што ля Жлобіна.

Каментаваць