Чаму мы гаворым пра беларускія грошы — «драўляныя»?

Калі я чула, што людзі называюць беларускія грошы «драўлянымі», думала, гэта з таго, што першыя беларускія купюры мелі выявы лясных жыхароў — белак, зайцоў і інш. Але на самой справе гэтая назва мае зусім не пераносны сэнс, а гістарычны.

У красавіку 1918 года народны сакратар фінансаў БНР Пётра Крэчэўскі склаў План фінансавых мерапрыемстваў БНР. У гэтым плане, у прыватнасці, зазначалася:
«Финансовые мероприятия.
1. Внешние займы, как основа признания Республики и прочное положение собственной валюты.
2. Выпуск собственных денег, обеспеченных древесной валютой.
а) Основным фондом, обеспечивающим валюту, являются казенные леса числом 1 000 000 десятин на сумму по довоенной средней расценке 5 миллиардов рублей.
б) При законе Республики, что леса составляют ея собственность сюда отходят и частно-владельческия, что составляет фонд в 6 000 000 десятин на сумму по той же расценке в 30 миллиардов рублей.
в) Без проведения закона пункта б) фондом будут казенные леса, но Республика должна объявить монополию продажи леса».
Кіраўнікі БНР яшчэ 100 год таму лічылі лес беларускім нацыянальным багаццем, які, як золата, можа забяспечыць стабільнасць і аўтарытэт нацыянальнай валюты. На жаль, у савецкія часы, такое разуменне было страчанае. Таму сёння мы маем выпадкі, калі драўніна — беларускае золата — вывозіцца за мяжу па цане дроваў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Андрей Киштымов
  • 2018-03-08 12:21:44
По этому же пути пошли латыши, вводя свою национальную валюту в начале 90-х.

Каментаваць