Гісторык ад Бога

Каб рашуча змяніць прафесію, а з гэтым і свой лёс, трэба сапраўды пачуць у душы пакліканне. Моцнае і неадольнае. Што калісьці і здарылася з маладым урачом Анатолем Грыцкевічам.

Ён атрымаў другую вышэйшую адукацыю, закончыў аспірантуру і з таго часу даследуе, выкладае ў ВНУ, прапагандуе гісторыю Беларусі. Піша грунтоўныя манаграфіі і папулярныя кнігі, нарысы і артыкулы. Жыве гісторыяй. Вяртае сапраўдную гісторыю Беларусі ў грамадскі ўжытак. Ніводнай прахадной тэмы, ніводнага кан’юнктурнага радка. Ад першых крокаў на попрышчы гістарычнай навукі да дня сённяшняга.  

Выбітны вучоны і грамадскі дзеяч новай хвалі беларускага адраджэнскага руху 1990-х гадоў. Прафесар, акадэмік Міжнароднай Акадэміі Еўразіі, удзельнік шэрагу міжнародных навуковых канферэнцый —  у Польшчы, Літве, Украіне, Славакіі, Англіі, Германіі. Лаўрэат прэміі часопіса Przeglеd Wschodni імя Аляксандра Гейштэра 2008 года, што ўручаецца навукоўцам за пашырэнне ведаў пра гісторыю Усходняй Еўропы.

Сваё 80-годдзе прафесар Грыцкевіч адзначае выхадам дзвюх новых прац.

Мы папрасілі Анатоля Пятровіча распавесці пра іх колькі слоў.

 — Зусім нядаўна я падрыхтаваў да выдання дзве кнігі. Першая з іх — «Заходні Фронт РСФСР у 1918–20 гады». Друкуецца яна на рускай мове, што з рэдактарам і выдаўцом мы зрабілі свядома, каб з кнігай маглі азнаёміцца і рускамоўныя чытачы. Бо ўпершыню гаворка ідзе пра расійска-польскую вайну, якая падавалася ў савецкай гістарыяграфіі як грамадзянская. Гэта грунтоўнае выданне, з мапамі і схемамі, адлюстроўвае барацьбу Расіі і Польшчы за Беларусь. Паказана, як Расія гуляла з беларускай тэрыторыяй. Цэлы год я жыў у тых часах, вяртаўся думкамі ў тую эпоху. Кніга выходзіць у выдавецтве «Гарвест», філіяле Маскоўскага выдавецтва АСТ.

Другая кніга падрыхтавана Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына». Гэта зборнік артыкулаў і нарысаў, надрукаваных у газетах «Наша слова», «Народная воля» пад назвай «Старонкі нашай мінуўшчыны». Большасць з іх прысвечана выбітным гістарычным асобам, князям Вялікага княства Літоўскага. Ёсць таксама артыкулы пра Слуцкі збройны чын, пра паход Булак-Балаховіча і іншыя.

Каментаваць