Гадавіна Плошчы–2006

Сёння — гадавіна Плошчы–2006. Дванаццаць гадоў таму пасля выбараў прэзідэнта на Кастрычніцкую плошчу выйшлі тысячы пратэстоўцаў.


Пасля «прэзідэнцкіх выбараў» 19 сакавіка на Кастрычніцкую плошчу выйшлі дзясяткі тысяч пратэстоўцаў. Паводле афіцыйных дадзеных, тады была абвешчаная безумоўная перамога Аляксандр Лукашэнка.


На наступны дзень у цэнтры Мінска паўстаў намётавы гарадок, які праіснаваў некалькі дзён.




Напярэдадні пратэстнай акцыі тагачасны старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка паведаміў, што апазіцыя рыхтуецца да «сілавой акцыі з выбухамі і падпаламі» і дзеянні тых, хто выйдзе на плошчу, будуць разглядацца як «тэрарызм». Агучана была і адказнасць — да 25-ці гадоў.


Пасля быў начны штурм і разгон дэманстрантаў 25-га сакавіка.



Апазіцыя і Захад вынікі выбараў не прызналі.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць