«Я так люблю жыццё, светласць i красу, ды не на маю долю выпала гэта...»

Выбар свой Сяргей Палуян зрабіў 20 красавіка 1910 года. Павесіўся. Паставіў кропку. Зламаўся. Да ўсіх праблемаў па сям’і, працы і вучобе моцна адбіліся на гэтым выбары і праблемы па жыццёвых умовах, часты голад, хвароба…

Гэты нарыс быў апублікаваны на сайце budzma.by  некалькі гадоў таму да 100-годдзя са дня смерці Сяргея Палуяна. Сёння адзначаецца 126 год з дня нараджэння гэтага беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай літаратурна-мастацкай крытыкі, якому Максім Багдановіч прысвяціў зборнік «Вянок», а Янка Купала — паэму «Курган». І які пражыў усяго 19 гадоў...
 
                    *****

Лёс майго героя Сяргея Палуяна якога няма ўжо 100 год, але аб гэтым мы яшчэ пагамонім, у нашае стагоддзе паўторваюць дзесяткі нашых беларускіх хлопцаў і дзяўчат. Да, безумоўна, яны не творчыя людзі, бо яны імкнуцца ў свет з юнацкіх гадоў за лепшым жыццём, за нейкай капейчынай, так і Сяргей Палуян імкнуўся ў лепшае з вераю і надзею, але калі можна казаць праз творчыя хваляванні і рэвалюцыйную рамантыку. Яго выпадак, як прыклад і наказ дзесяткам сучасным маладым беларусам…

Перабіраючы розныя артыкулы, успаміны, размаўляючы з рознымі гісторыкамі чуў амаль адное – гэта быў патрыёт, які згарэў за Беларусь. У пэўным моманце я закрычаў сам сябе “Стоп!”. Пачаў разважаць. Узгадаў свае жыццё, пачаў праводзіць нейкую паралель, каб неяк лепш адчуць. Канешне, не ўсё так проста, нават подых ветра ўжо не той, але ў глыбіні душы адчулася трагедыя, чалавечая трагедыя, такі боль. Менавіта боль, які не як хвароба, няма ад гэтага лекаў, гэта моцная чорная энергія паміж сэрцам і горлам. Цяжка дыхаць… Цяжка глядзець… Цяжка разважаць…

Гэта запіс Сяргея Палуяна перад сваёю смерцю, які ён пакінуў свайму сябру:

«…Жыццё не вартае таго, каб жыць. У марах жыццё — казка, а спраўдзi — гнiццё раба i вечная незабяспечанасць. Але не думайце, што я дзеля незабяспечанасцi ўмiраю. Не. Жыць так, як жыву я, няма нiякай радасцi… Я так люблю жыццё, светласць i красу, ды не на маю долю выпала гэта. Прашчайце…/…/Перадайце шчыры прывет беларусам. Багата я думаў зрабiць, ды не зрабiў нiчога. Шкода памiраць так марна, але трэба. Няхай… I яшчэ адна драбнiца: я ўмiраю «пошло», павесiўшыся. Бо не было змогi купiць рэвальвера…»

Што мы тут бачым? Няўжо нехта бачыць крык аб зняволі Беларусі?! Не, мы бачым жыццёвы надлом, чорная энэргія зламала і пабіла чалавека, перажывала і кінула. Гэта знямога, гэта поўная параза перад жыццём, перад праблемамі. Што ж такога магло стацца ў 19-ці гадовага хлопца, які літаральна за два гады свайго жыцця змог стаць неад’емнаю часткаю літаратурна-грамадскага жыцця Беларусі і ў пэўных момантах Украіны?

Усё пачынаецца ў 1905 годзе. Тая няўдалая рэвалюцыя, якая запаліла сэрцы тысячы юнакоў і дала надзею на лепшае ў будучым, закранула і Сяргея Палуяна. Тады гэта 15-ці гадовы хлопец, вучань прагімназіі Мазыра наладзіў сувязь з рэвалюцыянерамі. Пачалося іншае жыццё. Мы можам сябе ўявіць, што Сяргея Палуяна не чапляла тое жыццё, якім жыла яго сям’я. Бацька паходзіў з сялянаў, але цяжкім трудом здолеў дамагчыся на тыя гады самай вышыні, стаць гаспадаром сваёй уласнай зямлі, даць свету восем дзяцей, навучыць іх. Калі адміністрацыя прагімназіі паведаміла бацькам аб захапленнях сына і параіла яго забраць дамоў, зразумела, што для бацькі гэта быў моцны удар, усё ж бацька жыў па іншым жыццёвым прынцыпам і ўсё аддаваў зямлі і сям’і. Сяргея забралі дамоў і як вядома, то вельмі моцна наказалі. Была ў жыцці хлопца і іншая гімназія, але сітуацыя паўтарылася.

Праблемы ў сям’і, моцная сцяна паміж сынам і бацькамі, гэта моцны псіхалагічны ціск па жыцці, моцная траўма, ўжо нават з гэтым многія не могуць жыць. Мы бачым сямейную трагедыю. З гэтага моманту ўсё ідзе не так, ідзе па шляху, які вядзе ў пекла. На той момант 17-ці гадоваму Сяргею Палуяну здавалася, канешне, усё інакш і сведка нам гэтаму яго выбар – пакінуў бацькоўскі дом назаўсёды. Смелы крок.

З гэтага кроку магло пачацца ўсё інакш, трагедыі 1910 года можна б было пазбегнуць. Якім чынам? Пакінуць крыўду, тую цяжкую долю, што выпала яму так рана. Сяргей Палуян не зрабіў гэтага, бо не здолеў. Нехта можа пачынаць нешта з новай кропкі, а нехта збірае ўсю крыўду, забівае сваю голаву чорнымі думкамі і ў выніку адбываецца бяда.

З Кіевам жыццё Сяргея Палуяна павязана ад 1908 года. Менавіта гэты перыяд 1908-1910 год і даў нам таго Сяргея Епіфанавіча Палуяна якога мы бачым ў розных інфармацыйных крыніцах: патрыёт, змагар, зорка “Нашай Нівы”, публіцыст, талент і інш. Калі глядзець па яго дзейнасці ў гэты перыяд, то сапраўды гэтыя 2 гады перапоўненыя рознымі падзеямі. Толькі вось я ўпэўнены, што проста ела яго ўнутры тая чорная боль.

У Кіеве ён супрацоўнічаў з часопісам украінскай моладзі «Українська хата», а таксама друкаваў свае артыкулы ў газеце «Рада» і часопісе «Світло». Падчас знаходжання ў Кіеве Палуян супрацоўнічаў з «Нашай Нівай», на старонках якой у 1909 годзе апублікаваў свае «Лісты з Украіны», у якіх зрабіў сістэматызаваны агляд культурна-гістарычнага жыцця украінскага народу і беларуска-украінскіх літаратурных сувязяў пачатку ХХ стагоддзя.

Менавіта ў гэты перыяд прыходзіць прызнанне асобы Сяргея Палуяна. Свае захапленне гэтым палескім юнаком не скрывае і Янка Купала. Безумоўна, адбываліся даволі непрыемныя рэчы, то нібы губляліся ў рэдакцыі “Нашай Нівы” пэўныя творы, то нешта яшчэ не магло выйсці ў друк.

Мо для кагосьці і здаецца зараз малазначным той факт, што нешта не далі ў друк, але толькі не для яго. Трэба хоць на трохі ўявіць, што Палуян не адпачываў, не даваў спокую душы, што вяло да непазбежнай трагедыі. Зло, крыўды, сям’я, пошукі шчасця ўсё гэта проста як чорная яма, як рак які зжарае чалавека.

Выбар свой Сяргей Палуян зрабіў і 20 красавіка 1910 года. Павесіўся. Паставіў кропку. Зламаўся. Да ўсіх праблемаў па сям’і, працы і вучобе моцна адбіліся на гэтым выбары і праблемы па жыццёвых умовах, часты голад, хвароба… Мы бачым перад сабою беларускага юнака 19-ці гадовага ўзросту. Хлопца, які пэўна за свае жыццё зрабіў самую маласць таго, што яму было дано звыш, але рабіў. Колькі ў нас такіх юнакоў, якія як птушкі лятуць за лепшым і гараць, падаюць на самае дно, падаюць і знікаюць назаўжды.

У 2006 годзе рэдактар «Калосься» Алесь Аркуш у праграмным артыкуле «Легенды, міты і лёсы» справядліва зазначае, што, каб спасцігнуць свой час, «трэба зазірнуць у самыя чульлівыя, ранімыя лёсы».

Скончу я тым, што не прызнаю я неяк самагубства, неяк жахліва ў душы. Постаць Сяргея Палуяна выклікае ў мяне гнеў і міласць. Чаму? Мо з-за таго, што гэты беларускі юнак як анёл дакрануўся зямлі і пакінуў тут свой крок, крок у гісторыі літаратуры…

Каментаваць