Як СССР утаймоўваў Чэхаславакію

У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 г. мяжу Чэхаславакіі перасеклі войскі пяці краін Варшаўскай дамовы: СССР, Балгарыі, Венгрыі, Усходняй Германіі і Польшчы. Гэтае ўварванне паклала канец рэформам Пражскай вясны.



Войскі краін Варшаўскай дамовы, акрамя Румыніі, увайшлі 21 жніўя 1968 года ў Чэхаславакію, падавіўшы спробу мясцовых камуністаў стаць незалежнымі ад Масквы і ўплыву СССР.

Пачалося ўсё ў снежні 1968 года, калі рэфарматар Аляксандр Дубчак быў абраны першым сакратаром Камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Ён хацеў даць дадатковыя правы грамадзянам, уключаючы паслабленне абмежаванняў на СМІ, свабоду слова і свабоды перамяшчэння. Таксама Дубчак практычна падзяліў краіну на Чэхію і Славакію, хоць першапачаткова гаварылася толькі пра ўвядзенне федэратыўнага ладу з трох рэгіёнаў: Багеміі, Маравіі-Сілезіі і Славакіі.

Спробы «абразуміць» з Масквы не прывялі да вынікаў і тады было прынята ўвесці войскі ў Чэхаславакію. Аперацыя «Дунай» таемна распрацоўвалася з красавіка 1968 года.   У траўні пад выглядам вучэнняў краін Варшаўскай дамовы Чэхаславакія дала згоду на ўвод войскаў на сваю тэрыторыю. Але канчатковы «прысуд» быў падпісаны толькі 18 жніўня на сустрэчы кіраўнікоў СССР, ГДР, Польшчы, Балгарыі і Венгрыі. 

Найбольш буйны кантынгент войскаў быў выдзелены ад СССР. Аб'яднанай групоўкай (да 500 тыс. чалавек і 5 тыс. танкаў і БТР) камандаваў генерал арміі Іван Паўлоўскі. 

Па сучасных дадзеных, у ходзе ўварвання былі забітыя 108 і параненыя больш за 500 грамадзян Чэхаславакіі, у пераважнай большасці мірных жыхароў. Толькі ў першы дзень ўварвання загінулі 58 чалавек, у тым ліку сем жанчын і васьмігадовае дзіця. Найбольшая колькасць ахвяр сярод мірных жыхароў была ў Празе ў раёне будынка Чэшскага радыё. Верагодна, значная частка ахвяр была не задакументаваная. Так, сведкі паведамляюць пра стральбу савецкіх салдат па натоўпе пражанаў на Вацлаўскай плошчы, у выніку якой загінулі і атрымалі раненні некалькі чалавек, хоць дадзеныя пра гэты інцыдэнт не ўвайшлі ў справаздачы чэхаславацкай службы бяспекі. Шматлікія сведчанні аб гібелі мірных жыхароў, у тым ліку сярод непаўналетніх і асоб сталага ўзросту, у Празе, Ліберцэ, Брно, Кошыцэ, Попрадзе і іншых гарадах Чэхаславакіі ў выніку нематываванага прымянення зброі савецкімі салдатамі. 

Вядома таксама аб абстрэле будынка Нацыянальнага музея савецкімі танкамі. Усяго з 21 жніўня па 20 верасня 1968 года баявыя страты савецкіх войскаў склалі 12 чалавек загінулі і 25 параненымі і траўмаванымі. Небаявыя страты за гэты ж перыяд — 84 загінуўшых і памерлых, 62 параненых і траўмаваных. Таксама ў выніку катастрофы верталёта ў раёне Цяпліцы загінулі два савецкіх карэспандэнта. Вядомыя зьвесткі пра страты узброеных сіл іншых краін-удзельніц аперацыі. Так, венгерская армія страціла чатырох салдат загінулымі (усе — небаявыя страты: няшчасны выпадак, захворванні, самагубства). Балгарская армія страціла двух чалавек — адзін часавы быў забіты на пасту невядомымі (пры гэтым выкрадзены аўтамат), адзін салдат застрэліўся. 

У пачатку верасня войскі былі выведзеныя з многіх гарадоў і населеных пунктаў ЧССР у спецыяльна вызначаныя месцы дыслакацыі. Савецкія танкі пакінулі Прагу 11 верасня 1968-га. 16 кастрычніка 1968 года паміж урадамі СССР і ЧССР была падпісаная дамова аб умовах часовага знаходжання савецкіх войскаў на тэрыторыі Чэхаславакіі, згодна з якой частка савецкіх войскаў заставалася на тэрыторыі ЧССР «у мэтах забеспячэння бяспекі сацыялістычнай садружнасці». 17 Кастрычніка 1968 года пачаўся паэтапны вывад часткі войскаў з тэрыторыі Чэхаславакіі, які завяршыўся да сярэдзіны лістапада. 

У выніку ўводу войскаў у ЧССР быў перапынены працэс палітычных і эканамічных рэформаў. На красавіцкім (1969) пленуме ЦК КПЧ першым сакратаром быў абраны Густаў Гусак, а рэфарматары былі адхіленыя ад пасадаў, пачаліся рэпрэсіі. Краіну пакінула некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, у тым ліку мноства прадстаўнікоў культурнай эліты краіны.

У выніку правядзення аперацыі «Дунай» Чэхаславакія засталася членам ўсходнееўрапейскага сацыялістычнага блока. Савецкая групоўка войскаў (да 130 тыс. чал.) заставалася ў Чэхаславакіі да 1991 года. Дамова аб умовах знаходжання савецкіх войскаў на тэрыторыі Чэхаславакіі стала адным з галоўных ваенна-палітычных вынікаў уводу войскаў пяці дзяржаў, задаволіла кіраўніцтва СССР і АВД. Аднак Албанія ў выніку ўварвання выйшла з Арганізацыі Варшаўскай дамовы. 

Падаўленне Пражскай вясны ўзмацніла расчараванне многіх прадстаўнікоў заходніх левых колаў у тэорыі марксізму-ленінізму і спрыяла росту ідэй «еўракамунізма» сярод кіраўніцтва і членаў заходніх камуністычных партый — пасля прывяло да расколу ў многіх з іх. Камуністычныя партыі Заходняй Еўропы страцілі масавую падтрымку, таму што практычна была паказана немагчымасць «сацыялізму з чалавечым тварам».

Каментаваць