Рыхтуючы гэты матар'ял да 160-годdя генерала Канстанціна Аляксеевіча Аляксееўскага для паважанага чытача, мiжволi задумаўся: не хачу сцвярджаць катэгарычна, але кiдаецца ў вочы пэўная "тэатральнасць" генерала Аляксееўскага.
 

.



Беларусам Канстанцiн Аляксеевiч запомнiўся як абаронца беларускай нацыянальнай сімволiкi перад дзвюмя тысячамi дэлегатаў I Ўсебеларускага з’езду ў снежнi 1917 года.
 

Расiянам генерал Аляксееўскi, мяркую, запомнiцца як барацьбiт з пагонамi на Балтыйскiм флоце ў красавiку таго ж 1917-га на сходзе афiцэраў Балтфлоту.
 

Аднак па-парадку.
 

У смутны час мiж лютым i кастрычнiкам гэтага "незабыўнага" году  ў Расiйскай iмперыi праходзiла барацьба супраць пагонаў. Расiйскiя флот i армiя спрабавалi знайсцi новую форму, новыя сімвалы.

У часы глыбокiх сацыяльных i культурных узрушэньняў уваскрасаюць старажытныя ўзоры адносiнаў да сімвалаў, калi барацьба за сімвалы ўлады была важнейшым элементам барацьбы за саму ўладу. Звернем увагу на ўспрыманне людзьмi гэтых сімвалаў.

Лютаўская рэвалюцыя змянiла аблiчча людзей, апранутых у форму. У першай палове сакавiка ваеннаслужачым Балтыйскага флоту дазвалялася, напрыклад, згодна загаду па флоце выходзiць у звальненне ў горад у форме па сваiм жаданнi. Войскам Румынскага фронту быў дадзены загад  зняць з мундзiраў царскiя знакi адрознення. Некаторыя грамадзянскiя i ваенныя чыны пунктуальна трымалiся вызначанай формы адзення, што была ўсталявана тым часам. Яны былi перакананы : "Я здыму пагоны толькi тады, калi законная ўлада мне загадае".

З’яўлялiся i новыя ўзоры пагонаў, другiх знакаў адрознення, у якiх скарыстоўвалася рэвалюцыйная сімволіка. Гельсiнгфорс стаў неўзабаве адным з цэнтраў "рэвалюцыi пагонаў" у краiне.

У Кранштадце нашэнне пагонаў i на флоце i ў гарнiзоне было забароненае. У красавiку барацьба з пагонамi пачалася i на Чарнаморскiм флоце.

У Гельсiнгфорсе адбылося бурнае абмеркаванне пытання аб пагонах на адмысловым сходзе марскiх i сухаземных афiцэраў. Некаторыя вышэйшыя афiцэры нечакана апынулiся заўзятымi працiўнiкамi старой формы. Марскiя афiцэры ўспамiналi, што стары генерал-лейтэнант Канстанцін Аляксееўскi, якi камандаваў Свеабаргскай крапасной артылерыяй, а з 10 красавiка выконваў таксама i абавязкi каменданта крэпасцi, пазрываў з сябе пагоны i кiнуў iх на падлогу са словамi : "Даволi, годзе!.. Я не магу больш насiць царскiх пагонаў: яны цiснуць мне плечы ... Калi вы думаеце, што яны для мяне што-небудзь азначаюць, то страшэнна памыляецеся ...". Можна меркаваць, што на частку пяхотных i артылерыйскiх афiцэраў выступленне iх начальнiка зрабiла вядомае ўражанне.


Зняў свае пагоны нават i камандуючы Балтыйскiм флотам вiцэ-адмiрал А. С. Максiмаў. Ён заявiў, што выдае загад аб iх знiшчэннi. Гэты загад ад 15 красавiка замяняў пагоны нарукаўным адрозненнем. 16 красавiка быў аддадзены загад ваеннага i марскога мiнiстра Расii А. I. Гучкова, згодна якому ўсе вiды пагонаў знiмалiся з ужытку.


У краiне шоў масавы i стыхiйны рух за зняццё пагонаў. Аднак у загадзе па ваенным ведамстве, што быў аддадзены Аляксандрам Гучковым 17 красавiка, агаворвалася, што ў сухаземнай армii i ванна-сухаземным ведамстве форма адзення не адмянялася. А цыркуляр Галоўнага Марскога штабу ад 7 чэрвеня "тармазiў" увядзенне новай формы да сканчэння вайны —  г. зн. ён быў супраць тых зменаў,  што вызывалi фiнансавыя выдаткi.

Андрэй Максiмаў, як камандуючы, асцерагаўся патрабаваць ад сухаземных войскаў Балтфлоту нашэння пагонаў.

Пагоны нярэдка ўспрымалiся i як сімвал няроўнасцi. Знакi адрознення афiцэраў, а часам i пагоны вальнапiсаных (вольнаслужывых), маглi ўспрымацца як знак прыналежнасцi да "буржуазii".

Толькi 11 лiпеня выйшла распараджэнне камандуючага Балтфлотам, па якiм сухаземныя войскi флоту павiнны быць у пагонах.

Флот выглядаў у краiне больш рэвалюцыйным i разглядаўся часта як прыклад да пераймання.

30 лiстапада Ваенна-рэвалюцыйны камiтэт пры Стаўцы разаслаў тэлеграму з тэкстам "Палажэння аб дэмакратызацыi армii". Сёмы пункт пастановы фактычна рабiў пагоны непатрэбнымi. Рашаючы ўдар па пагонах нанёс "Дэкрэт аб ураўненнi ўсiх ваеннаслужачых у правах", прыняты Саветам Народных Камiсараў 16 снежня 1917 г. Ён адмяняў i ўсе "вонкавыя адрозненнi" ваенных. А 8 студзеня 1918 г. загадам па флоце i марскiм ведамстве было аб'яўлена "Палажэнне аб дэмакратызацыi флоту", усе назовы чыноў па яму скасоўвалiся, лiквiдавалiся.

Пагоны разглядалiся часта як знак "старога рэжыму".

Толькi ў 1943-м Сталiн пайшоў на своеасаблiвую сімвалiчную рэстаўрацыю i ўвёў пагоны.

Каментаваць