Калектыўная манаграфія беларускіх гісторыкаў выйшла ў Маскве

У Маскве у выдавецтвы “Квадрыга” выйшла калектыўная манаграфія маладых беларускіх даследчыкаў сераднявечча “Alba Ruscia: белорусские земли на перекрестке культур и цивилизаций (X – XVI вв.)”.



Кніжка прысвечана міжнародным стасункам беларускіх зямель у складзе Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай з сярэднявечнай Еўропай. Увага чытача акцынтуецца перадусім на маладаследаваных персанальных сувязях беларускіх і еўрапейскіх палітыкаў і інтэлектуалаў, невядомых дагэтуль у беларускай гістарыяграфіі творах еўрапейскага пісьменства, дзе узгадваюцца тэрыторыі сучаснай Беларусі. Паводле ўстаноўкі адказнага рэдактара, вядомага гісторыка Аляксея Мартынюка, мэтай манаграфіі было паказаць “адкрытасць сераднявечнай Беларусі на поўнач, поўдзень, усход і захад”. Зрабіць гэта можна ў першую чаргу праз даследаванне канкрэтных гістарычных асоб, якія тым ці іншым чынам спрычыніліся да пашырэння ведаў пра нашыя землі ў сераднявечнай Еўропе.

 Кніга ўяўляе сабой  збор нарысаў беларускіх даследчыкаў гісторыі Ўсходняй Еўропы X–XVI ст. Сярод іх: Самонавай М.Н. “Рогволод и Рогнеда: скандинавские корни полоцкой княжеской династии”, Мартынюка А.В. “Кто и когда впервые произнес на латыни и по-немецки "Белая Русь"?, Навасёлавай В. І. “Глобализм Средневековья: Новые данные о Крескесе Аврааме, создателе Каталонского атласа”, Голубева А.Я. “Константинопольский патриарх Филофей Коккин и "языческий вызов Литвы”, Любай А.А. “Царь, переживший свое царство: Хан Шейх-Ахмад в Великом княжестве Литовском”, Падбярозкіна П.Д. “Partes Wandalor in Magna Germania": Что знал Альберт Кранц о Литве и Руси”, Гарковіча Н.В. “Дело Стефана Зизания" в контексте богословских споров... в конце XVI века”, Еўстрацьева А.І. “Якоб Кеттлер: "Курляндский след" в истории Беларуси” і інш.

Кніжку можна набыць праз выдавецтва, а таксама магазін “Русская деревня” (гл. сайт www.hamlet.ru). Колькасць экзэмпляраў, на жаль, абмежаваная (600), але кошты, сапраўды антыкрызісная — 303 руб. 50 кап.

Каментаваць