Кранальнае фота: Кветкі для Каліноўскага ў Вільні

Напярэдадні дня народзінаў Кастуся Каліноўскага, з’явіліся кветкі і бел-чырвона белыя стужкі на Дамініканскіх мурах — каля мемарыяльнай шыльды, прысвечанай кіраўніку паўстання.  
фота Лены Танкачовай

фота Лены Танкачовай

У гэтым кляшторным будынку Кастусь Каліноўскі знаходзіўся падчас следства і перад смяротным пакараннем. Кветкі і стужкі прынеслі беларусы.


Нагадаем, што ў гэты дзень, 2 лютага у вёсцы Мастаўляны на Беласточчыне (сёння — тэрыторыя Польшчы) нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, нацыянальна-вызвольны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863 году.


Паводле «Радыё Рацыя»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць