Манеты з «Пагоняй» з’явяцца да 100-годдзя БНР. Нацбанк ні пры чым

Сувенірныя манеты да юбілею першай беларускай дзяржавы выйдуць у серыі «Мая краіна Беларусь». Іх аўтар і стваральнік — майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска
Цікавосткай дызайну новага сувеніра стала «Пагоня» з крыламі, як у версіі 1918 года. Намінал манеты — 1 талер, наклад — 100 асобнікаў, тэрмін выпуску — люты 2018. Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў.

Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не паспела. На яе тэрыторыі адначасова выкарыстоўваліся царскія рублі, «керанкі», «златувкі» і нямецкія грошы. Выпуск манеты з сімволікай БНР будзе, на думку Валерыя Сіманава, пэўнай кампенсацыяй гэтай «гістарычнай несправядлівасці».

На аверсе манеты ў цэнтры знаходзіцца стылізаваны герб «Пагоня» з крыламі. За прататып выявы, са згоды аўтараў, былі ўзяты малюнкі з календара «Адрасы БНР. 1918 — 2018».

Рэверс манеты мае выявы сучасных і гістарычных сімвалаў краіны, надпіс «Жыве Беларусь!» і пазначэнне году выпуску — 2018. Манеты выраблены з латуні, маюць дэкаратыўнае пакрыццё і рубчасты гурт. Агульны наклад — 100 асобнікаў, далейшы перавыпуск выключаны. 


hrodna.life


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • All
  • 2018-02-08 22:15:41
На момант публікацыі - манета выраблена! Адбыўся афіцыйны рэліз.
Манеты класныя, лепш за нацбанкаўскія!
  • Кум
  • 2018-02-09 10:09:38
А дзе і як іх можна набыць? *(Сто асобнікаў! Латунь па кошце золата!)*
  • All
  • 2018-02-11 12:08:33
Цана для такога накладу вельмі адэкватная.
У мяне ёсць усе тры манеты з гэтай серыі. Загуглите "113 гарадоў" Беларусь.
Або калі адміны прапусцяць - прамая спасылка на заказ манеты: http://belmoneta.by/content/contact-us
  • РРР
  • 2018-02-12 23:15:26
по моему - крутенная монета. вот только механизм распространения - было бы интересно, если б все таки можно было хотя бы в Минске в живую в руках подержать и купить

Каментаваць