На аўкцыёне прадаецца фота прамоўтэра лозунгу «Жыве Беларусь!»

Арыгінал фота Уладзіміра Самойлы, публіцыста, крытыка і аднаго з настаўнікаў Янкі Купалы прадаецца цяпер на аўкцыёне Ay.by. Ці дорага? Так...
Здымак Уладзіміра Самойлы і кніга, прысвечаная яму, што летаць выйшла пад рэдакцыяй Наталлі Гардзіенкі

Здымак Уладзіміра Самойлы і кніга, прысвечаная яму, што летаць выйшла пад рэдакцыяй Наталлі Гардзіенкі


Фота Уладзіміра Самойлы з жонкай змешчана аўтарам у рамку і адносіцца, імаверна, яшчэ да перадрэвалюцыйнага перыяду. Стартавы кошт аўкцыёну за арыгінальны здымак — 2200 рублёў, што складае прыкладна 1100 даляраў ЗША. Ставак, праўда, пакуль няма.

Чым вядомы Самойла? Апроч крытычных артыкулаў ды ўдзелу ў розных выдавецкіх праектаў нашаніўскага часу, ён спрычыніўся да раскруткі асобы Янкі Купалы — першым звярнуў увагу на ягоны неардынарны прароцкі дар. З купалаўскіх радкоў 

...А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!...

Самойла ўзяў апошнія словы і змясціў у якасці эпіграфа да свайго артыкулу «Вялікае свята. «Жалейка» Янкі Купалы». Менавіта з гэтага пачынаецца адысея воклічу, які стаў фактычна нацыятворчым і суправаджаў беларускі рух на працягу апошніх ста гадоў. Лёс самога Уладзіміра Самойлы апынуўся незайздросным, але, нажаль, тыповым для нацыянальнай інтэлігенцыі той пары: арыштаваны бальшавікамі і расстраляны, верагодна, у Курапатах.



Што да кошту здымка, то варта адзначыць: рэліквіі беларускага руху апошнім часам каштуюць на аўкцыёнах неймаверна шмат. Скажам, сотняй-другой даляраў на раннія выданні Купалы, Коласа ці Луцкевіча ўжо нікога не здзівіш. Арыгінальныя здымкі ці аўтографы, зразумела, каштуюць яшчэ больш. 




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць