Падчас «Польскай аперацыі» было забіта каля 10 тысяч беларусаў

111 тысяч чалавек былі забітыя і 30 тысяч апынуліся ў лагерах — гэта вынік гэтак званай «Польскай аперацыі», якую савецкія ўлады правялі на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Роўна 80 гадоў таму, 11 жніўня 1937 года, па загадзе народнага камісара Нікалая Яжова таксама пачалася масавая дэпартацыя палякаў у Сібір.
Паводле дадзеных, было дэпартавана каля 100 тысяч чалавек. Сярод расстраляных, сярод іншага, у мінскіх Курапатах была вялікая колькасць беларусаў, кажа даследчык “Польскай аперацыі” прафесар Мікола Іванаў:

— Палякаў шукалі па прозвішчах, часта прозвішчы былі такія, што часта Міцкевічаў было ў Беларусі, чым у Польшчы. Колькі беларусаў пацярпела ад польскай аперацыі? Ёсць статыстыка, што ў Беларусі сярод 20 тысяч расстраляных падчас польскай аперацыі, амаль палова была беларусамі.

Сёння на плошчы перад фарным касцёлам у Беластоку адкрыецца выстава, прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку "Польскай аперацыі".

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя



Каментаваць