Спаленая будучыня

1 жніўня 1937 года ва ўнутраным дворыку мінскай турмы НКУС «амерыканка» на вялізным вогнішчы былі спалены дзясяткі тысяч рукапісаў.
Кадр з фільма "451 градус па Фарэнгейту". З сайта hdtv-hdd.ru

Кадр з фільма "451 градус па Фарэнгейту". З сайта hdtv-hdd.ru


Гэты былі рукапісы, якія не прайшлі цэнзуру ці былі канфіскаваныя падчас вобыскаў і арыштаў, што  няспыннай хваляй  тады ішлі. Дакладна вядома, што ў спаленні рукапісаў удзельнічалі нкусаўцы Абрамчык, Гарбацэвіч і намеснік начальніка мінскай унутранай турмы Сакалоў. У вогнішча трапілі вынікі шматгадовай працы гісторыкаў і літаратараў «першай плыні», назаўжды была знішчана ўнікальная спадчына Беларусі.

Так былі згублены гістарычная драма «Рагнеда» і працяг рамана «Крывічы» Міхася Зарэцкага, спалены творы Сымона Баранавых, Анатоля Вольнага, Платона Галавача, Уладзіслава Галубка, Цішкі Гартнага, Сяргея Дарожнага, Алеся Дудара, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Міхася Чарота ды іншых…

Аўтараў знішчаных твораў таксама чакаў жудасны лёс. Адны, не вытрымаўшы  нечалавечых катаванняў, паміралі ў турмах і лагерах, другія былі расстраляны...

Такім чынам за адносна невялікі тэрмін была знішчана беларуская інтэлектуальная эліта, і аднавіць гэтую страту было вельмі няпроста. 



Чытайце таксама:

 Самсон Пярловіч — 10 гадоў за верш 
Факты сведчаць: улады бароняць не Курапаты, а інтарэсы бізнесоўцаў







Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-08-01 13:02:46
У такіх выпадках лепей спасылацца на крыніцу звестак. Што 1 жніўня паліліся рукапісы Майсея Кульбака ды Ізі Харыка, выглядае малаверагодным, бо гэтых літаратараў арыштавалі толькі ў верасні 1937 г. Хаця ўсё можа быць...
  • Ігар І. Іваноў
  • 2016-08-03 08:00:27
А хто хоча ведаць, што я думаю? Хто аўтар артыкула?

Каментаваць