Венгрыя адзначае 60-годдзе рэвалюцыі 1956 года

З нагоды 60-годдзя рэвалюцыі 1956 года Пасольства Венгрыі ладзіць шэраг мерапрыемстваў і запрашае на адкрыццё адмысловай выставы.

Венгерская рэвалюцыя і вайна за незалежнасць 1956 года доўжыліся ўсяго два тыдні, але яны скалыхнулі свет. Рэвалюцыя парушыла парадак, створаны вялікімі дзяржавамі пасля Другой сусветнай вайны, і выкрыла бязлітасную сутнасць сістэм тэрору савецкага тыпу. Свет раз і назаўжды працверазеў ад камуністычных ілюзій. У кастрычніку 1956 года венгерскі народ прадэманстраваў сваю здольнасць узяць уласны лёс у свае рукі.

Падчас рэвалюцыі выйшлі на паверхню задушаныя на працягу многіх гадоў горыч і крыўда. Стыхійнае паўстанне ператварылася ў рэвалюцыю, а потым і ў вайну за незалежнасць, таму што неабходнай умовай свабоды з’яўлялася аднаўленне нацыянальнай незалежнасці. Шэсцьдзесят гадоў таму увесь свет сачыў за Будапештам. У выніку гэтай барацьбы жыцця і смерці, працягласцю менш чым два тыдні, стала ўсім зразумела, што вайна за свабоду вугорцаў не магла мець аніякіх шанцаў пры тагачасным вялікадзяржаўным балансе сілаў. Тым не менш, мужнасць і адвага будапешцкіх хлопцаў у барацьбе са шкоднікамі прабіла невылечную рану на целе камунізму і скалыхнула савецкую імперыю.

10 кастрычніка ў 18 гадзінаў на вуліцы Кастрычніцкай, 16 у Мінску адкрываецца выстава «1956. За свабоду і незалежнасць», якую амбасада Венгрыі ладзіць пры падтрымцы Мемарыяльнага камітэту, створанага з нагоды 60-й гадавіны рэвалюцыі 1956 года і барацьбы за свабоду. Уваход вольны, а кожны наведвальнік атрымае бясплатны келіх віна.

А 18 кастрычніка ў Мінскім адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў пройдзе паказ мастацкай стужкі «Свабода і каханне».

Каментаваць