Вяртанне ў Беларусь дзевяностых. Дапаможам?

За амаль дваццаціпяцігадовае кiраванне Аляксандра Лукашэнкi ў Беларусі з’явiлася цэлае пакаленне, якое не ведае найноўшай гiсторыi Беларусi да прыходу да ўлады гэтага чалавека.


Сам афiцыйны беларускi лiдар i дзяржаўныя СМI, пачынаючы з вядомага цыклу дакументальных серый на АНТ, настойлiва сцвярджаюць, што сапраўднае адраджэнне дзяржавы трэба лiчыць з 1994 года, гэта значыць — з абрання першага прэзiдэнта. Напрыклад, вядомая спявачка, а зараз i дэпутатка, Iрына Дарафеева падчас апошняй парламенцкай перадвыбарчай кампанii наўпрост заявiла, што для яе незалежнасць звязана менавiта з прыходам Лукашэнкi.

Падобную канцэпцыю, ўжо з гiстарычнага пункту гледжання, хутчэй за ўсё, павiнна абгрунтаваць запланаванае выданне «Республика Беларусь — 25 лет созидания и свершений», якое выйдзе ў 2018 годзе i прымеркавана да году першых прэзiдэнцкiх выбараў.

Што дапаможа супрацьстаяць такой пазiцыi? Толькі строгае выкарыстанне дакументаў адпаведнага перыяду i, перш за ўсе, архiўных матэрыялаў. З гэтай мэтай на краўдфандзiнгавай платформе ULEJ.BY распачаўся збор сродкаў на выданне зборнiка дакументаў «Беларусь в 1990-1996 гг. Факты, события, комментарии».

Перыяд 1990-1996 гадоў — адзiн з самых цiкавых, насычаных падзеямі i адначасова самых драматычных у найноўшай гiсторыi Беларусi, калi краiна мела магчымасць рэальнага палiтычнага выбару. Храналагiчныя рамкi абумоўлены прыняццём Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце ў 1990 г. i правядзеннем ў 1996 г. рэферэндуму, якi замацаваў iснуючы грамадска-палiтычны лад краiны.

Дакументы ў выданнi (а гэта не менш, чым 500 старонак) — унiкальныя i нiколi не былi ўведзены ў навуковы абарот. Чытач атрымае ўяўленне аб ўсiх значных палiтычных, эканамiчных, культурных падзеях у жыццi Беларусi ў той перыяд. Гэтыя дакументы сведчаць, што падмурак незалежнай Беларусі быў закладзены яшчэ да абрання Лукашэнкi прэзiдэнтам. Архіўныя матэрыялы (перш за ўсё фонды Вярхоўнага Савета і Савета Мiнiстраў) разбураюць мiф быццам бы аб поўнай неэфектыўнасцi ўлады ў 1990-1994 гг. Iдэальнай яна, канешне ж, не была, але казаць аб яе татальнай недзеяздольнасці падставы таксама няма.

«Беларусь в 1990-1996 гг. Факты, события, комментарии» будзе багата iлюстравана, у чым дапамогуць фонды Нацыянальнага архiва, а таксама Беларускага дзяржаўнага архiва кiнафотафонадакументаў (г. Дзяржынск). Таксама чытач пазнаёмiцца з фотаздымкамi з асабiстых фондаў Генадзя Карпенкi, Алега Трусава i Станiслава Шушкевiча. На жаль, больш нiводзiн палiтык 1990-х гг. не здаў дакументы на захаванне ў архiў.

Выданне будзе цiкава i карысна ўсім тым, хто жадае бачыць аб’ектыўную карцiну гiсторыi Беларусi 1990-1996 гг. У гэтым дапамогуць разгорнутыя аўтарскiя каментары.

Кiраўнiк праекта — гiсторык, кандыдат навук, дацэнт Аляксандр Кур’яновiч. Ён з’яўляецца аўтарам двух манаграфiй i мноства артыкулаў па перыядзе 1990-1996 гг., а таксама ўкладальнiкам выдання «Апазiцыя Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце 12-га склiкання».

Выможаце дапамагчы выхаду кнігі і падрабязней пра праект можна даведацца на платформе ULEJ.BY

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-04-14 18:29:03
Думаю, што ідэя някепская. Сапраўды "афіцыёз" усяляк прыніжае перыяд 1991-1994 гг., а ў той час было шмат цікавага.

Каментаваць