Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Грошы на Стары замак ідуць, а сам замак — развальваецца»

Кандыдат гістарычных навук і навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Мікалай Волкаў рспавёў, што думае пра падзенне апошняй аркі казематаў XVI-XVII стагоддзіў на замкавым комлексе ў Гродна.
Так апошняя арка замкавых казематаў выглядала ў 2012 годзе. Зараз на гэтым месцы — горка бітай цэглы. фота Яўгена Кандратовіча

Так апошняя арка замкавых казематаў выглядала ў 2012 годзе. Зараз на гэтым месцы — горка бітай цэглы. фота Яўгена Кандратовіча


Паводле Волкава, сітуацыя выглядае як мінімум дзіўна, бо немалыя грошы ўжо былі вылучаныя дзяржавай на рэстаўрацыю Старога замку, але дагэтуль чамусці не праведзеная нават першасная кансервацыя будынкаў і руінаў. Нагадаем, што па розных звестках у 2014-2015-м на аднаўленне замку было вылучана 350 тысяч даляраў, а ў 2017-м планавалася яшчэ больш — 550 тысяч, пра што ўжо пісаў «Новы Час».


Мікалай Волкаў

Самае дзіўнае, што грошы вылучаюцца на фантастычныя і сумнеўныя з навуковага пункту гледжання праекты, у той час як сам замак паволі развальваецца. Цікава нават не колькі грошаў канкрэтна пайшло, а чаму няма выніку?! Нагадаю, што пад пагрозай зараз знаходзіцца ўязная брама, з якой збілі тынкоўку. Распаўзаюцца, дзякуючы трэшчынам, і іншыя пабудовы. Такая вось жорсткая і суровая беларуская рэстаўрацыя.... — з сумам канстатуе Волкаў.

Нагадаем, што Мікалай Волкаў як даследчык Старога замку выступае з рэзкай крытыкай праекту Уладзіміра Бачкова, якому дзяржава даверыла праект рэстаўрацыі замкавага комплексу.



Каментаваць