Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1
Vital voranau

Куды ідзеш, мая краіна?

Навуковец і публіцыст Віталь Воранаў прапанаваў рэдакцыі «Новага часу» серыю матэрыялаў для роздуму і дыскусіі па праблемах развіцця нашай краіны. Сваё першае эсэ ён так і назваў — «Quo vadis, patria?» — якое ёсць, па сутнасці, праграмнай прадмовай да заяўленай ім тэмы.

«Свой агляд я планую рабіць, — піша Віталь, — са стаўкай на еўрапейскую культуру дыскурсу, параўнанні з аналагічнымі з’явамі ў краінах, якія добра ведаю на ўласным досведзе: Польшча, Чэхія і ўвесь англамоўны, у шырокім разуменні гэтага слова, свет. Асноўны націск хацелася б зрабіць на сучасныя праблемы ў кантэксце палітыкі і культуры, менавіта з ухілам на будучыню (што, можна сказаць, адсутнічае ў нашым дыскурсе), а не гісторыю (чаго даволі шмат). У плане глабальным, хочацца пазмагацца з састарэлымі стэрэатыпамі, як унутры беларускамоўнай грамады, так і звонку».

Прапанова і два першыя эсэ спадара Віталя падаліся нам цікавымі. Прапануем іх вашай увазе, паважаныя чытачы, і ласкава запрашаем да дыскусіі.

  • 07-10-2012
  • Віталь Воранаў