Мадрыд прызначыў дату перавыбараў у Каталоніі
Мадрыд адказаў на абвяшчэнне незалежнасці Каталоніі роспускам парламента аўтаноміі. Датэрміновыя выбары прызначаныя на 21 снежня, заявіў прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра хутчэйшае вяртанне парламента «да нармальнага функцыянавання, якое пачынаецца з закона і вяртае закон каталонцам».