Даведайся пра Амерыку па коміксах на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
Пасольства ЗША прадстаўляе Амерыку праз мастацтва коміксаў. На Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе з 5 па 9 лютага 2014 года ў выставачным цэнтры «Белэкспа»
па адрасе вул. Янкі Купалы, 27, Амбасада ЗША ў Рэспубліцы Беларусь прадставіць на сваім стэндзе лепшыя ўзоры класічных амерыканскіх коміксаў.