«Стакгольмскі сіндром» беларускага бізнесу
Сённяшнія паводзіны айчыннага бізнесу нагадваюць узятага тэрарыстамі
закладніка, якога спасціг «стакгольмскі сіндром». Ён верыць, што калі
будзе выконваць усе патрабаванні тэрарыстаў, то застанецца жывым і
цэлым. Ён нават адчувае спагаду да тэрарыстаў.