27 ліпеня: А ці ёсць у Беларусі незалежнасць?

Напярэдадні 27 ліпеня мы запыталіся ў жахароў МІнска, калі варта адзначаць Дзень Незалежнасці. І хаця наша апытанне не рэпрэзентатыўнае, мы атрымалі шмат цікавых і вартых аналізу адказаў.



Нагадаем, з 1991-га па 1996 год галоўнае свята Беларусі — Дзень Незалежнасці — адзначалася 27 ліпеня. Менавіта 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Дэкларацыя абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносін.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона. З гэтага часу пачалася новая незалежная гісторыя Беларусі. 19 верасня 1991-га наша краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь. А галоўнымі сімвалмі новай Беларусі сталі — бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

Дзяржаўных сімвалаў нас пазбавілі ўжо ў маі 1995 года. А галоўнага свята — у лістападзе 1996-га. З тых часоў Дзень Незалежнасці Беларусі святкуюць 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад фашыстаў.

Каментаваць