Ці варта нам шанаваць беларусаў, што ваявалі за Расію ў І Сусветнай?

Чым для нашых продкаў сталася І-я Сусветная вайна, якая скончылася 100 год таму ў 1918-м? Беларусы пралівалі кроў за чужую імперыю, пакутавалі ў бежанстве… але як ставіцца да тых суайчыннікаў, што ваявалі пад чужымі сцягамі, за чужога цара?

Разабрацца ў гэтым пытанні мы вырашылі разам з намеснікам старшыні Беларускага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Юрасём Меляшкевічам. 

Гэтай праграмай “Новы Час” распачынае цыкл дыскусіяў, у якіх мы будзем разбірацца з беларускай гісторыяй ды геапалітычнымі арыентырамі для нашай Бацькаўшчыны.

Вядучы — Алесь Кіркевіч. Здымкі і мантаж — Аляксандра Сяргіевіч.

Каментаваць