Этнафантазія Ірэны Катвіцкай

23 красавіка ў “Камяніцы” адбылася прэсавая канферэнцыя вядомай этнаспявачкі Ірэны Катвіцкай з нагоды выхаду сольнага альбому. Альбом атрымаў назву “Этна фантазія”. Ён, па словах самой спявачкі, “шчырае выказванне накшталт прыватнага творчага дзённіка”. Альбом з’явіўся на свет не толькі дзякуючы творчым намаганням спявачкі і яе каманды, але і фінансавай падтрымцы бюро перакладаў “PrimeVeda".



Вокладка сольнага альбома Ірэны катвіцкай


У альбоме я маю магчымасць паказаць уласную прастору славянскай жанчыны, месца, дзе адначасова жывуць традыцыі продкаў і мае каханыя людзі… Я працягваю маляваць сакральнае месца перакрыжавання магіі, малітвы і дзіцячай калыханкі. Жадаю маім слухачам цікавай вандроўкі ў сусвет асабістай гармоніі на мяжы інтуітыўнага і рацыянальнага”, — так пракаментавала змест свайго першага сольнага альбому Ірэна Катвіцкая.

Ірэна даўно вядомая публіцы па сваім ethna-jazz праекту “Akana-NHS”, аранжыроўшчык і вакалістка інтэр-праекта Kazalpin”. Але сольная кар’ера спявачкі толькі пачынаецца. Дарэчы, музычная прэзентацыя альбома адбылася яшчэ 20 красавіка ў Гродна на эксперыментальнай пляцоўцы «ОфицерOFF».

Сольная праграма Ірэны сумяшчала беларускія і польскія спевы, этнічны вакал ды імправізацыю на раялі. У выкананні спявачкі прагучалі хрэсьбінныя ды вясельныя песні з-пад Віцебшчыны, фальклорныя песні з-пад Гарадзеншчыны, «Масленка», «Калыханка», ды іншыя. Што тычыцца “Калыханкі”, то яна ў альбоме гучыць у выкананні малодшай дачкі спявачкі — Веры.

Глядзіце сюжэт з прэзентацыі (журналіст Лола Бурыева, аператар Вячаслаў Пяшко):

Каментаваць