Каго беражэ наша міліцыя?

У Беларусі на кожную тысячу адметных сваёй законапаслухмянасцю насельнікаў прыпадае 14 супрацоўнікаў міліцыі. Гэта ў 4 разы больш чым у Польшчы, у 2 разы больш чым ва Украіне, у 1,5 разоў больш, чым у Расіі. Чаму міліцыянтаў так многа? Каго яны ахоўваюць? Ці давяраеце вы ім? З такім пытаннем мы звярнуліся да жыхароў сталіцы.

Як выявілася, стаўленне да супрацоўнікаў органаў правапарадку далёка неадназначнае. Вынікі вулічнага апытання карэлююць з сацыялагічнымі даследаваннямі, паводле якіх беларускай міліцыі давяраюць каля 35 % грамадзян, што у два разы меней, чым у заходніх краінах. Прыкладна такую ж карціну даюць афіцыйныя крыніцы: так на Міншчыне і Гомельшчыне паводле звестак МУС міліцыі цалкам давяраюць блізу 30% апытаных.

Чаму у грамадстве такі нізкі ўзровень даверу да міліцыі? Што трэба зрабіць, каб палепшыць імідж праваахоўнікаў? На пытанні спрабуюць адказаць юрыстка Тамара Сяргей і праваабаронца ПЦ «Вясна» Андрэй Палуда.

Каментаваць