Камяніца–2013. У кожнай зямлі — свая энергетыка

Напрыканцы мінулага тыдня ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшоў пяты фестываль этнічнай музыкі «Камяніца». У асноўны, другі дзень фэсту, колькасць наведвальнікаў, паводле падлікаў арганізатараў, была рэкорднай — больш за восем тысяч чалавек (у два разы болей, чым у мінулым годзе). І гэта не дзіўна: акрамя вядомых беларускіх гуртоў «Палац» і «Стары Ольса» на фэст прыехалі госці з Украіны — гурты «Фолькнэры» і «Даха-Браха», з Расіі — «Hvarna», «Orkiestra Sw. Mikolaja» з Польшчы. Прапануем вашай увазе некаторыя моманты фестывалю, выказванні артыстаў і арганізатараў, уражанні наведвальнікаў.

Каментаваць