Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

«Крамбамбуля» дала канцэрт у падтрымку палітвязняў

Марафон салідарнасці з палітзняволенымі працягваецца. 12 верасня ў сядзібе БНФ гурт «Крамбамбуля» даў акустычны канцэрт. Прагучалі песні з рэпертуару самой «Крамбамбулі», «N.R.M.» ды іншых праектаў, у якіх прымаў удзел Лявон Вольскі.
Пасля канцэрту працягнуўся збор сродкаў для палітвязняў і іх сем'яў, а кожны жадаючы мог атрымаць невялікі буклет з біяграфіямі палітзняволеных і іх адрасамі для лістоў.

Каментаваць