На пінскім рынку міліцыя зладзіла аблаву на пенсіянераў (відэа)

Пінская міліцыя зладзіла аблаву на пенсіянераў, якія гандлявалі прадуктамі. Міліцыя дзейнічала з асаблівай жорсткасцю. Людзей сілай закідвалі ў машыны, а сумкі з прадуктамі, якімі яны гандлявалі, кідалі на зямлю.



Пажылыя жыхары горада ўжо даўно прадаюць гародніну і садавіну, вырашчаныя на ўласных прысядзібных участках, а таксама ягады і грыбы каля ўваходу на міні-рынак «Заходні». Супрацоўнікі міліцыі і раней спрабавалі перашкодзіць гэтаму, аднак абмяжоўваліся тым, што разганялі гандляроў ці папярэджвалі аб адказнасці. Аднак, у нядзелю 7 ліпеня яны правялі сапраўдную зачыстку тэрыторыі каля рынка.

 
Міліцыя дзейнічала з асаблівай жорсткасцю. Людзей сілай закідвалі ў машыны, а сумкі з прадуктамі, якімі яны гандлявалі, кідалі на зямлю.
 

Пенсіянерам выкручвалі рукі, збівалі іх, цягалі за валасы, рвалі вопратку. Усяго, па сведчанні відавочцаў, было затрымана каля 10 чалавек.

Інцыдэнт прыцягнуў увагу грамадскасці.

Людзі якія сабраліся каля міні-рынку, гучна выказвалі сваё абурэнне і спрабавалі абараніць пенсіянераў. Многія здымалі дзеянні супрацоўнікаў міліцыі на мабільныя тэлефоны.

Далейшы лёс затрыманых невядомы.

У РАУС Пінска заявілі, што міліцыя часам праводзіць тлумачальную працу аб недапушчальнасці незаконнага вулічнага гандлю. Пры гэтым у РАУС патлумачылі, што нікога ў раёне рынку «Заходні» 7 ліпеня не затрымлівалі.

Хартыя'97

Абмеркаванне:

  • Ghetto inhabitant
  • 2013-07-10 18:41:11
Нейкая жудасць, нібыта з фільмаў пра акупацыю... І што, няўжо гэтыя "праваахоўнікі" застануцца беспакаранымі?
  • Дзед
  • 2013-07-10 19:07:02
Хутчэй за ўсё - так!
  • Рыгор
  • 2013-07-10 19:23:37
Ды што мы за людзі такія?!
  • Абураны
  • 2013-07-10 19:37:27
Я не разумею, чаму гэта не вісіць галоўнай навіной на ўсіх сайтах, чаму грамадскасць не б'е ў званы? Божухны, ну і народ мы, беларусы...
  • Алена
  • 2013-08-14 01:28:16
Геніяльная краіна! Проста цырк!!! Здаровыя мужыкі супраць бабуль і дзядуль. На гэтым свеце яны ужо зарабілі сабе зорачку на пагон, або прэмію. У іх што бацькоў няма, ці яны з інкубатару?

Каментаваць