Ніл Гілевіч чытае старадаўнюю беларускую паэму «Сходка нячысцікаў»

Ніл Гілевіч прадстаўляе старадаўнюю беларускую паэму XVI стагоддзя «Сходка нячысцікаў» аўтарства Юстына з Ліцьвіноў. Сенсацыйнае відэа з сайта Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У адным з польскіх архіваў народны паэт Беларусі знайшоў гэты не вядомы для айчыннага пісьменства эпічны твор, уразіўся яго мове, мастацкім вобразам і вырашыў перакласці паэму на сучасную беларускую мову.

Цалкам пераклад «Сходкі нячысцікаў» Юстына з Ліцьвіноў чытайце ў новым семдзесят дзявятым нумары часопіса “Дзеяслоў”, які прыедзе з друкарні ў бліжэйшыя тыдні. А пакуль — прэзентацыю паэмы ладзіць сам перакладчык — Ніл Гілевіч.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментаваць