Ухіліст ці ахвяра ваенкамату?

Канфлікт паміж Светлагорскім ваенкаматам і дваццацігадовым Паўлам Пакідзькам цягнецца не першы месяц. Хлопец і яго сям’я запэўніваюць, што ён непрыдатны да службы ў войску. З маленства Павел пакутуе на хваробу вушэй. У мінулую прызыўную кампанію на хлопца, па словах маці, ледзьве не павесілі цэтлік псіхічна хворага. Акрамя таго, Паўла звольнілі з працы. Сям’я Пакідзька звязвае звальненне з канфліктам з ваенкаматам. У гэту вясновую прызыўную кампанію гісторыя працягваецца — Павел атрымаў позву і рыхтуецца да сустрэчы з камісарам.

 
Мы паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі і звязаліся з ваенкаматам, а потым і з Міністэрствам абароны, паразмаўлялі з былым кіраўніком Паўла. Што з гэтага атрымалася, глядзіце самі.
 

 

Каментаваць