11 чалавек расстраляныя ў рэдакцыі французскага сатырычнага часопіса

Колькасць ахвяр нападу на офіс сатырычнага часопіса «Шарль Эбдо» у Парыжы вырасла да адзінаццаці чалавек. Пра гэта паведамляе тэлеканал Франс 24.



У той жа час у пракуратуры французскай сталіцы пакуль пацвярджаюць гібель дзесяці чалавек. Газета «Фігаро» удакладняе, што яшчэ пяць цяжка паранены.
 
 
Агенцтва Франс Прэс са спасылкай на відавочцаў удакладняе, што тых, хто нападаў было двое, адзін з іх быў узброены аўтаматам Калашнікава, другога  гранатамётам. Газета «Фігаро» паведамляе, што пяць чалавек цяжка паранены, а тым, хто нападаў, удалося схавацца.
 
 
Раней штотыднёвік «Шарль Эбдо» быў у цэнтры скандалу з-за публікацыі карыкатур на прарока Мухамеда. У гэтай сувязі рэдакцыя атрымлівала нямала пагроз.

Каментаваць