11 верасня па-каталонску

Канстытуцыйны суд Іспаніі рыхтуе вердыкт, які пазбавіць каталонцаў права называцца нацыяй. Якім будзе адказ каталонцаў?

11 верасня Каталонія адзначала Дзень нацыі. Або, як яго яшчэ тут называюць, la Diada. У гэты дзень у далёкім 1714 годзе Барселона была ўзятая войскамі іспанскіх Бурбонаў. У знак помсты за тое, што каталонцы падтрымлівалі Габсбургаў, усе былыя аўтаномныя правы так званага Каталонскага графства скасавалі. Рэгіён стаў звычайнай адміністратыўнай часткай каралеўства.



Канстытуцыйны суд Іспаніі рыхтуе вердыкт, які пазбавіць каталонцаў права называцца нацыяй. Якім будзе адказ каталонцаў?

11 верасня Каталонія адзначала Дзень нацыі. Або, як яго яшчэ тут называюць, la Diada. У гэты дзень у далёкім 1714 годзе Барселона была ўзятая войскамі іспанскіх Бурбонаў. У знак помсты за тое, што каталонцы падтрымлівалі Габсбургаў, усе былыя аўтаномныя правы так званага Каталонскага графства скасавалі. Рэгіён стаў звычайнай адміністратыўнай часткай каралеўства.

У 80-х гадах ХІХ стагоддзя піянеры каталонскага нацыяналізму абралі 11 верасня ў якасці Дня нацыі. У рамках падрыхтоўкі да Сусветнай выставы ў Барселоне 1888 года яны нават заклалі помнік аднаму з герояў абароны ад войскаў Бурбонаў. Пачынаючы з 1901 года напачатку восені менавіта да гэтага мемарыяла прыходзяць калоны нацыяналістаў, каб аддаць даніну пашаны першым змагарам за каталонскую дзяржаўнасць. Традыцыя працягваецца да сёння, з перапынкам на часы дыктатуры Франка, калі каталонская мова ўвогуле была пад забаронай. У 1980 годзе ўрад аўтаноміі — Генералітэт — абвясціў 11 верасня каталонскім нацыянальным святам.


Мерапрыемствы 11 верасня 2009 года сабралі прыблізна 30 тысяч чалавек. Адна з акцый у Барселоне закончылася скандалам: маніфестанты спалілі сцягі Іспаніі і Францыі (тэрыторыя, дзе жывуць каталонцы, адміністратыўна падзеленая паміж гэтымі дзяржавамі).

Інцыдэнт выклікаў вялікую цікавасць у СМІ. Справа не ў тым, што, згодна з іспанскімі законамі , такая выхадка нясе яе арганізатарам пакаранне ў выглядзе турэмнага заключэння тэрмінам ад 6 да 9 месяцаў.

Цяперашняя восень вельмі важная для прыхільнікаў каталонскай дзяржаўнасці. Усе чакаюць рашэння Канстытуцыйнага суда па некаторых пунктах Статуту (закон аб аўтаноміі Каталоніі), прынятага каталонскім парламентам у 2006 годзе. На ўвазе маецца перш за ўсё абзац у прэамбуле да Статуту, дзе каталонцы згадваюцца як асобная “нацыя.

Увогуле, сітуацыя з пункту гледжання права вельмі супярэчлівая. Другі параграф Іспанскай канстытуцыі 1978 года наўпрост кажа: “Канстытуцыя будуецца на адзінстве іспанскай нацыі. Трохі ніжэй гаворыцца пра тое, што некаторыя “нацыянальнасці і рэгіёны маюць права на аўтаномію. Якія нацыянальнасці, канкрэтна не гаворыцца.

Аднак з улікам палітычнага моманту ўсе ўпэўненыя, што суд выкрасліць з тэксту Статута пункт пра “каталонскую нацыю. Бо іншае рашэнне выкліча парад суверэнітэтаў. Як толькі ў 2006 годзе іспанскі парламент пагадзіўся падтрымаць Статут, аўтаномныя камуны Валенсіі, Арагона і іншыя пачалі патрабаваць для сябе роўных правоў з каталонцамі. На іх думку, шырокія аўтаномныя правы каталонцаў супярэчаць пункту канстытуцыі пра тое, што “адносіны паміж рэгіёнамі павінны будавацца на прынцыпе салідарнасці.

Акрамя таго, Мадрыд працягвае вайну з баскскімі сепаратыстамі з групоўкі ЕТА. Прызнанне права каталонцаў называцца “нацыяй гальванізуе рух нацыяналістаў у Краіне Баскаў.

Якая будзе рэакцыя каталонскага грамадства на рашэнне Мадрыда? Вось вынікі апытанняў на гэты конт, якія днямі апублікавала іспанская газета “Publico. 34 працэнта апытаных кажуць, што край не можа жыць па абрэзанаму Статуту, таму будзе патрэбны новы судовы працэс. А вось 17 працэнтаў выступаюць за тое, каб ігнараваць вердыкт мадрыдскіх суддзяў. Нарэшце, 21 працэнт апытаных лічаць, што Генералітэт (каталонскі ўрад) павінен моўчкі праглынуць крыўду.

Цікава, што пры ўсім пазітыўным стаўленні да цяперашняга Статуту большасць з яго прыхільнікаў лічыць закон “не ідэальным. 62 працэнта мяркуе, што ўзровень аўтаноміі павінен быць больш высокім. 23 працэнты выступаюць за тое, каб край меў статус асацыіраванай дзяржавы з Іспаніяй, 11 працэнтаў мараць пра поўную незалежнасць.

У прынцыпе, панарама настрояў каталонцаў паказвае, што лініі канфрантацыі праходзяць паміж прыхільнікамі незалежнасці і тымі, хто выступае за канфедэратыўны прынцып адносін з Іспаніяй. Гэтыя фракцыі, у сваю чаргу, знаходзяцца ў канфрантацыі з тымі, хто выступае за тое, каб максімальна выкарыстаць магчымасці цяперашняга Статуту, перш за ўсё ў галіне нацыянальна-культурнай аўтаноміі.

Важна адзначыць, што гістарычна для каталонскіх нацыяналістаў пытанне захавання мовы надзвычай істотнае. Статут патрабуе сапраўднага двухмоўя ў краі, і рэалізацыя гэтага параграфу шмат для каго больш важная за тое, як называцца — “нацыя або “нацыянальнасць.

У любым выпадку, каталонцы маўчаць на імперыялістычныя жэсты Мадрыду не будуць. Хутчэй за ўсё, як піша прэса, адказам на папраўкі ў Статут стане як мінімум агульная маніфестацыя пратэсту. Пасля гэтага ў Барселоне паспрабуюць знайсці новую рэдакцыю спрэчнага пункту Статуту.
 

Каментаваць