22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два медалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае збіраць доказы што да фактаў расійскай агрэсыі супроць Украіны, падмацоўваючы інфармацыю як бясспрэчнымі фота- і відэадоказамі, гэтак і іншымі дадзенымі, якія наўпрост ці ўскосна сведчаць пра ўдзел расійскіх вайскоўцаў у неабвешчанай вайне.



Прайшло амаль 2 гады з пачатку расійскай вайсковай авантуры, якая ўзяла старт з захопу Крыма і наступнага распальваньня канфлікту на Данбасе. І калі напачатку свайго “баявога шляху” расійскія вайскоўцы нахабна й з патасам пазавалі на тле ўкраінскіх памежных і дарожных паказнікаў, з часам знайсці падобныя фатаздымкі стала больш складана. Але шматлікія акупанты ўсё ж не могуць вытрываць і выхваляюцца баявымі ўзнагародамі, атрыманымі ў мірны час, ну а InformNapalm фіксуе гэтыя факты і выказвае свае слушныя здагадкі.

Адным з яскравых прыкладаў гэтаму ёсць выяўлены Сяргей Мядзьведзеў —вайсковец кантрактнай службы з 22-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ГРУ ЗС РФ (в/ч 11659, Растоўская вобласць), які нібы і не выкладвае кампраментуючыя яго фатаздымкі, але расійскія вайскоўцы па-ранейшаму маюць праблемы з абачлівасцю.

Першасныя дадзеныя: Сяргей Алегавіч Мядзведзеў (архівы на профіль, фотаальбом, кантакты), 1993 году нараджэння, родам з хутару Курганны, Арлоўскага раёну, Растоўскай вобласьці. Адукацыя: Данскі педагагічны каледж (настаўнік фізкультуры) у 2012 годзе, з 2012 па 2013 г. праходзіў тэрміновую службу ў ЗС РФ. З 2014 году служыць паводле кантракту ў 22-й БрСпН ГРУ. Бацькі Алег Мядзведзеў і Рыта Бардакова жывуць у х.Курганны, сястра Алена Мядзведзева, у замужастве Сяверчанка, жыве ў Растове на Доне.

InformNapalm звычайна не выдае пэрсанальную інфармацыю пра сваякоў расейскіх вайскоўцаў, але ў гэтым выпадку маем захапленне і хвальбу маці й сястры С.Мядзведзева ягонай узнагародаю, якім нават ня важна за што менавіта быў узнагароджаны гэтым баявым медалём іхны сын і брат.

Узнагароды

У фотаальбоме фігуранта С.Мядзведзева былі выяўленыя два фота з баявымі ўзнагародамі, выдадзенымі яму асабіста. Характэрна, што медалі, выдадзеныя напрыканцы 2014 году і ў сакавіку 2015 году, што адпавядае часу масавага ўзнагароджвання расійскіх вайскоўцаў у выніку летне-восеньскіх баёў на Данбасе і баёў за Дэбальцава напрыканцы зімы 2015 году.

Медаль “Суворава” №41799, выдадзеная на падставе ўказу прэзідэнта РФ У.Пуціна з 25 снежня 2014 году.

Заўвага: Дзяржаўная баявая ўзнагарода, заснаваная ў 1994-м годзе. Медалём “Суворава” узнагароджваюць вайскоўцаў за адвагу і асабістую мужнасць, праяўленыя падчас абароны Айчыны і дзяржаўных інтарэсаў РФ у баявых дзеяннях на сушы, падчас зьдзяйснення баявой варты і баявой службы на манеўрах і вышкалах, падчас здзяйснення аховы дзяржаўнай мяжы РФ.

Медаль “За баявыя адзнакі” №5033, выдадзеная на падставе загаду міністра абароны РФ 3148 з 12 сакавiка 2015 году, з подпісам камандыра в/ч 11659 (тая ж 22-я АБрСпН) генерал-маёра Андрэя Хапцяра.

Заўвага: Ведамасны медаль уведзены Міністэрствам абароны РФ у 2003 годзе. Медалём узнагароджваюцца вайскоўцы Збройных Сілаў Расійскай Федэрацыі за адзнаку, адвагу й самаадданасець, праяўленыя падчас выкананеня задачаў у баявых умовах і падчас  здзяйснення спецыяльных аперацыяў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцця; за ўмелыя, ініцыятыўныя і рашучыя дзеянні, якія спрыялі паспяховаму выкананню баявых задачаў; за паспяховае кіраўніцтва дзеяннямі падначаленых падчас выканання баявых задачаў.

Падарожжа ў Паўднёвую Амэрыку

Мяркуючы з фатаздымкаў альбому фігуранта С.Мядзведзева, напрыканцы снежня 2014 — пачатку студзеня 2015 гг., ён разам з іншымі вайскоўцамі ЗС РФ, быў у Паўднёвай Амэрыцы — на выспе “свабоды” Кубе і ў Нікарагуа. Цалкам мажліва, візіт меў заахвочвальна-азнаямленчы характар ​​і праходзіў у межах умацавання супрацоўніцтва між Расіяй і Нікарагуа, адной з нешматлікіх дзяржаваў, якія вызналі “незалежнасць” акупаваных Расіяй у 2008 годзе рэгіёнаў Грузыі — Абхазіі і так званай Паўднёвай Асетыі.

Нагадваем, што 22-я брыгада СпН ГРУ неаднойчы фігуравала ў нашых раследаваннях ў кантэксце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак”. Найбольш рэзанансным эпізодам з фіксацыяй вайскоўцаў гэтага злучэння спэцназа ЗС РФ на Данбасе зяўляецца матэр’ял “Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 22-й брыгады СпН ГРУ РФ, якія выконваюць баявую задачу ў Луганску”, у якім тры расійскія выведнікі пазуюць на тле славутасцяў г.Луганска.

Даведка: 22-я асобная гвардзейская брыгада спецыяльнага прызначэння, в/ч 11659 (г.Батайск і п.Сьцяпны, Растоўская вобласьць). Арганізацыйная структура: Упраўленне брыгады, 1-ы атрад СпН (1-я, 2-я і 3-я роты СпН), 2-і атрад СпН (4-я, 5-я і 6-я роты СпН), 3-ы атрад СпН (7-я, 8-я і 9-я роты СпН), 4-ы атрад СпН (10-я, 11-я і 12-я роты СпН), 5-й навучальны атрад СпН (п.Красная паляна, Краснадарскі край), 6-ы атрад спецрадыёсувязі (2 роты), школа малодшых спэцыялістаў (1-я і 2-я навучальныя роты, г.Батайск), рота спецузбраенняў (улучна з узводам БПЛА), рота матэр’яльнага забеспячэння, рота тэхнічнага забеспячэння, рота аховы і суправаджэння. Узбраенне: 25 адз. БТР-80/82, 11 адз. БМП-2, 12 адз. ГАЗ-233014 СТС “Тыгр”, 20 адз. КамАЗ-63968 “Тайфун”.

Матэр’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-раследавання міжнароднай валанцёрскай групай InformNapalm. Аўтар раследавання — Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

Паводле: InformNapalm

Каментаваць